Плошча Герояў (Будапешт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнікі на плошчы Герояў
Плошча Герояў уначы

Плошча Герояў (венг.: Hősök tere) — адна са знакамітых плошчаў венгерскай сталіцы, размешчана ў Пешце. На плошчы Герояў сканчаецца праспект Андрашы, а за плошчай пачынаецца гарадскі парк Варашлігет. Плошча была аформлена да святкавання тысячагоддзя Венгрыі ў 1896 годзе і ўмясціла тады звыш за 50 тысяч гасцей, якія прыехалі ў Венгрыю.

Плошчу ўпрыгожваюць некалькі помнікаў. Першы, размешчаны ў цэнтры плошчы, прысвечаны тысячагоддзю пераходу мадзьяраў праз Карпаты і ўяўляе сабой высокую калону, на вяршыні якой знаходзіцца фігура арханёла Гаўрыіла на зямным шары з каронай караля Іштвана і апостальскім крыжам. Аўтарамі помніка з'яўляюцца архітэктар Альберт Шыкеданц і скульптар Дзьёрдзь Зала, яго ўзвядзенне заняло 42 года. Па легендзе звярнуць венграў у хрысціянства загадаў святому Іштвану менавіта арханёл Гаўрыіл, які з'явіўся яму ў сне. Каля падножжа манумента адлюстраваны правадыры сямі мадзьярскіх плямёнаў на чале з князем Арпадам, заснавальнікам кіруючай венгерскай дынастыі.

Дзве паўкруглыя каланады, якія размясціліся на плошчы Герояў за калонай арханёла Гаўрыіла, — гэта помнік героям Венгрыі. Даўжыня кожнай з каланад складае 85 м. Паміж калонамі злева направа ўсталяваны бронзавыя статуі прадстаўнікоў дынастыі Арпадаў: святы Іштван, святы Ласла, Кальман I Кніжнік, Андраш II і Бела IV, затым прадстаўнікі Анжуйскай дынастыі: Карл Роберт і Людовік I Вялікі, Янаш Хуньядзі, Мацьяш Корвін, далей трансільванскія князі Іштван Бочкаі, Габар Бетлен, Імрэ Цёкёлі, Ферэнц II Ракацы і барацьбіт за свабоду венгерскага народа Лаяш Кошут. Каланады ўвянчаны алегарычнымі фігурамі Вайны і Міру, Мудрасці і Славы, Працы і Росквіту.

Побач з цэнтральнай калонай на плошчы Герояў усталявана каменная пліта — мемарыял венгерскім салдатам, загінулым у сусветных войнах, дзе ў дні нацыянальных свят стаіць ганаровая варта і праходзяць урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак.

Абапал плошчу Герояў замыкаюць два будынкі ў стылі неакласіцызму — Музей выяўленчых мастацтваў і Выстаўная зала Мючарнак (Музей сучаснага мастацтва).

Пад плошчай размешчана аднайменная станцыя Будапешцкага метрапалітэна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
  • Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]