Музей гісторыі Будапешта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей гісторыі Будапешта
Заснаваны 1907
Месцазнаходжанне
Адрас 1014 Budapest, Szent György tér 2. Budavári Palota "E" épület
btm.hu (венг.)
btm.hu/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей гісторыі Будапешта (венг.: Budapesti Történeti Múzeum) размяшчаецца ў паўднёва-усходнім крыле Каралеўскага палаца ў Будзе. У экспазіцыі музея прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць гісторыю венгерскай сталіцы з дагістарычных часоў да Новага часу. На верхніх паверхах музея ўвазе наведвальнікаў у музейнай экспазіцыі прадстаўлены творы мастацтва, прадметы рамеснай вытворчасці, тэкстыль, кераміка, фатаграфія, хатнія рэчы і іншыя прадметы побыту пачынаючы ад Старажытнага Рыма і да Другой сусветнай вайны. У музеі таксама можна агледзець выяўленыя падчас археалагічных раскопак руіны гатычнага і рэнесанснага палацаў з гербамі дынастыі Арпадаў, Анжуйскай дынастыі, Мацьяша Корвіна і Ягелонаў, фрагменты параднай залы караля Мацьяша Корвіна (столь працы архітэктара Дж. Далматы), пакоі каралевы і капліцу 1380 года. У экспазіцыі музея таксама знаходзяцца выяўленыя ў 1974 годзе статуі XV стагоддзя, якія сімвалізуюць членаў Анжуйскай дынастыі, біскупаў, апосталаў і прарокаў.

Рашэнне аб заснаванні музея, прысвечанага гісторыі Будапешта, было прынята ў 1887 годзе. Першая экспазіцыя адкрылася ў 1894 годзе ў Аквінкуме.

Філіял Музея гісторыі Будапешта — Музей Кішцэлі ў Обудзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]