Мардэхай Цві Манэ
Мардэхай Цві Манэ | |
---|---|
іўр.: מרדכי צבי מאנה | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 мая 1859[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1886[1][2][3] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, мастак |
![]() |
Мардэхай Цві Манэ (1859, Радашковічы, Віленская губерня — 1886, Радашковічы) — пісьменнік і паэт-лірык на іўрыце, мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і беднага меламеда. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Мінск для паступлення ў адну з мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасці да малявання, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася рысавальная школа. Знаходзячыся ў Вільні, самастойна азнаёміўся з рускай і нямецкай мовамі і агульнымі навукамі. Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У гады вучобы публікаваў вершы (пісаў пад псеўданімам Ха-Мецаер), мастацтвазнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданнях на іўрыце: «Хамеліц» і «Ха-Цфіра ». З 1884 года жыў у Варшаве. У 1884 годзе з’явіліся першыя сімптомы фатальнай хваробы — сухотаў. У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусціла поўны збор твораў у двух частках. Яго імем названы вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мардэхай Цві Манэ
- Мардэхай Цві Манэ — артыкул з РЕЭ
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Радашковічах
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1886 годзе
- Памерлі ў Вілейскім павеце
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты на іўрыце
- Паэты Расійскай імперыі
- Паэты XIX стагоддзя
- Мастацтвазнаўцы Расііі
- Памерлі ад туберкулёзу
- Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі XIX стагоддзя