Маркаманская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Рымска-германскія войны Маркаманская вайна (166180) — вайна германскіх і сармацкіх плямёнаў з Рымам, выкліканая перамяшчэннямі гэтых плямёнаў на ўсходніх межах Рымскай імперыі.

Скарыстаўшыся цяжкім становішчам Рымскай імперыі ў сувязі з Парфянскай вайной (162—166), эпідэміяй чумы і неўраджаямі ў Італіі, маркаманы, квады, гермундуры, языгі і іншыя плямёны, парушыўшы рэйнска-дунайскую мяжу, прайшлі ў Італію. У 169 годзе яны, узначаленыя правадыром маркаманаў — Баламарам[1], знішчылі амаль 20000 рымскую армію каля Карнунта, а потым здзейснілі глыбокае ўварванне ў глыб імперыі: аблажылі крэпасць Аквілея, разбурылі горад Апітэргій. Толькі ў канцы 169 г. Марку Аўрэлію ўдалося спыніць націск маркаманаў і саюзных ім плямёнаў, але смерць суправіцеля Марка, Луцыя Вера, толькі пагоршыла сітуацыю, і толькі праз некалькі гадоў, у 172174, Марку Аўрэлію з вялікімі цяжкасцямі ўдалося набраць новыя легіёны, папоўніўшы іх рабамі і варварамі. Вайна ішла з пераменным поспехам. Аднак у сувязі з паўстаннем у 175 сірыйскага намесніка Авідзія Касія рымлянам прыйшлося ўстрымацца ад пашырэння межаў, але паводле мірнага пагаднення, заключанага ў 175, плямёны вымушаны былі прызнаць рымскі пратэктарат. Рымляне адабралі ў іх вузкую палоску зямлі ўздоўж мяжы. Каля 25 000 варвараў уступілі ў рымскую армію.

3 снежня 176 г. Марк Аўрэлій разам з сынам сваім Комадам святкаваў трыумф з нагоды перамогі над «германцамі і сарматамі». Прыблізна ў гэты ж час ён зрабіў Комада сваім суправіцелем.

У 177 годзе германскія плямёны зноў пачалі наступ. Гэтым разам вайна для Рыма пайшла куды больш удала. Хоць варвары зноў уварваліся ў Панонію і з'явіліся з часткай войска нават перад Аквілеяй, але ў 179 палкаводзец Марка Аўрэлія, Тарунтэній Патэрн, разбіў іх ушчэнт. Варвары былі хутка разгромлены і выбіты з рымскай тэрыторыі. Затым Марк Аўрэлій пераправіўся праз Дунай з мэтай далучыць новыя землі і стварыць новыя рымскія правінцыі: Маркаманію і Сарматыю, але ажыццявіць гэтыя планы перашкодзіла смерць Марка ў Віндабоне 17 сакавіка 180 года.

У 180 годзе рымскі імператар Комад заключыў з варварамі мір на ўмовах аднаўлення даваеннай мяжы паміж Рымскай імперыяй і плямёнамі. Рымлянам пасля гэтага прыйшлося пабудаваць новую сетку абарончых умацаванняў на дунайскай мяжы.

Асобныя эпізоды Маркаманскай вайны намаляваны на барэльефах 30-мятровай калоны Марка Аўрэлія ў Рыме.

Маркаманская вайна ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Фільм Рыдлі Скота «Гладыятар» пачынаецца з аднаго з эпізодаў Маркаманскай вайны ў 175 г. н.э.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Режабек Ф.В.. Маркоманнские войны. — Одесса: тип.Штаба Округа, 1895. — 223 стр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Баламар (каля 100-178), кіраўнік маркаманаў у 150-178