Калона Марка Аўрэлія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Калона Марка Аўрэлія
італ.: Colonna di Marco Aurelio
41°54′03″ пн. ш. 12°28′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 193 і II стагоддзе
Матэрыял мармур і бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калона Марка Аўрэлія — дарычная калона, размешчаная ў Рыме на названай у яе гонар Плошчы калоны (італ.: Piazza Colonna). Узведзена ў памяць аб Маркаманскай вайне Марка Аўрэлія, прататыпам яе паслужыла калона Траяна.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня калоны складае 29,6 м, яе пастамента — 10 м. Агульная вышыня манумента складала 41,95 м, аднак 3 метра яе падножжа пасля рэстаўрацыі 1589 года апынуліся ніжэй паверхні зямлі. Ствол калоны складаецца па розных даных з 27 ці 28 блокаў карарскага мармуру 3,7-мятровага дыяметра. Як і калона Траяна, яна полая, унутры знаходзіцца вітая лесвіца з 190—200 прыступкамі, якамі вядзе да вяршыні, дзе ў старажытнасці была ўстаноўлена скульптура Марка Аўрэлія. Лесвічная клетка асвятляецца праз невялікія прарэзы.

Рэльеф калоны Марка Аўрэлія

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф калоны Марка Аўрэлія прыкметна адрозніваецца ад рэльефу калоны Траяна большай экспрэсіўнасцю. На ім значна мацней выяўлена гульня святла і цяні, паколькі разьба па камені глыбейшая, некалькі павялічаны галовы фігур, каб можна было дакладней перадаць выразы твараў. У той жа час адзначаецца зніжэнне ўзроўня прапрацоўкі дэталяў зброі і адзежы.

Гісторыя пасля падзення Рымскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы ўзыходжанне па лесвіцы на вяршыню калоны было гэтак папулярным, што права спаганяць уваходную плату штогод выстаўлялася на аўкцыён.

Да XVI стагоддзя статуя Марка Аўрэлія была згублена, у 1589 па ўказанні Папы Сікста V Даменіка Фантана адрэстаўраваў калону, узняў на яе скульптуру апостала Паўла, а замест разбураных рэльефаў размясціў на пастаменце надпіс аб рэстаўрацыі, у якой памылкова назваў манумент калонай Антаніна Пія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Filippo Coarelli, La colonna di Marco Aurelio, Roma 2008.
  • Ranuccio Bianchi Bandinelli, «Arte Plebea», in Dialoghi di Archeologia a. I, pp. 7–19 1967.
  • Giovanni Becatti, L’arte dell’età classica, VI edizione, Firenze 1989.
  • Marta Sordi, «Le monete di Marco Aurelio con Mercurio» e la «pioggia miracolosa»", Scritti di Storia romana, Milano 2002, pp. 55-70.
  • Sabino Perea Yébenes, La legion XII y el prodigio de la lluvia en época del emperador Marco Aurelio, Madrid, 2002.
  • H.Z. Rubin, «Wheather Miracles under Marcus Aurelius», Atheaneum, 57, 1979, p. 365-366.
  • Antony Birley, Marco Aurelio, trad.it., Milano, 1990, p. 215.
  • Ilaria Ramelli, in Prefazione a: Sabino Perea Yébenes, La legion XII y el prodigio de la lluvia en época del emperador Marco Aurelio, Madrid, 2002, p. 11-12.
  • A cura di J.Scheid e V.Huet, Autor de la colonne Aurélienne, Belgium 2000.