Марка Абрадавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марка Абрадавіч
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1991(1991-06-30)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Сербія
 Чарнагорыя
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Нові-Пазар
Маладзёжныя клубы
Сербія Земун
2009 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Бельгія Эйпен 44 (11)
2011—2012 Бельгія Бусу Дур (Серэн) 17 (3)
2013—2017 Боснія і Герцагавіна Раднік (Біеліна) 116 (41)
2017 Казахстан Актабэ 14 (2)
2018 Расія Енісей (Краснаярск) 26 (7)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 20 (5)
2020 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 10 (2)
2021 Узбекістан Нефтчы (Фергана) 17 (12)
2022 Сербія Спартак (Субаціца) 17 (2)
2023 Узбекістан Металург (Бекабад) 10 (0)
2023— Сербія Нові-Пазар
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Сербія Сербія (да 17) 5 (0)
2010 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 19) 2 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Марка Абрадавіч (сербск.: Марко Обрадовић; нар. 30 чэрвеня 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, нападнік сербскага клуба «Нові-Пазар».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у Бялградзе ў клубах «Земун» і «Партызан», а ў 2009 годзе перабраўся ў бельгійскі «Эйпен». Па выніках сезона 2009/10 «Эйпен» выйшаў у Про Лігу, аднак на наступны год зноў апынуўся ў другім дывізіёне, пасля чаго Абрадавіч перайшоў у іншы бельгійскі клуб «Бусу Дур».

У пачатку 2013 года стаў іграком баснійскага клуба «Раднік» з Біеліны. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, у сезоне 2015/16 выйграў Кубак Босніі і Герцагавіны. У другой палове 2017 года гуляў за казахстанскі клуб «Актабэ», а ў лютым 2018 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», якому па выніках сезона 2017/18 дапамог упершыню ў гісторыі выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу. У снежні 2018 года пакінуў клуб.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[2]. Стаў асноўным нападнікаў жодзінцаў, хоць часам выпадаў з-за траўм, у канцы сезона амаль не з’яўляўся на полі.

У лютым 2020 года перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[3], які па выніках сезона 2020 выбыў у Першую лігу. У лютым 2021 года далучыўся да ферганскага «Нефтчы», якому дапамог перамагчы ў другім узбекскім дывізіёне. Другую палову 2022 года перавёў у «Спартаку» з Субаціцы, а ў студзені 2023 года зноў апынуўся ва Узбекістане, стаўшы іграком бекабадскага «Металурга». У ліпені 2023 года далучыўся да клуба «Нові-Пазар».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе ў складзе юнацкай зборнай Сербіі прымаў удзел фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе згуляў у двух таварыскіх матчах за юніёрскую зборную Чарнагорыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Боснія і Герцагавіна Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны: 2016
  • Узбекістан Пераможца Про-лігі Узбекістана: 2021
  • Узбекістан Найбепшы бамбардзір Про-лігі Узбекістана: 2021 (12 галоў)

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]