Марка Сіміч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марка Сіміч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1987(1987-06-16)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
 Чарнагорыя
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чарнагорыя Будучнаст
Нумар 55
Маладзёжныя клубы
Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Сцяг Балгарыі Спартак (Варна) 0 (0)
2007   Сцяг Балгарыі Чарнаморац (Бяла) 12 (1)
2007—2008 Сербія Раднічкі (Крагуевац) 11 (0)
2008   Сербія Младэнавац 12 (1)
2008—2009 Венгрыя Гонвед (Будапешт) 3 (0)
2009—2010 Сербія Бяжанія 25 (4)
2010 Сербія Ягодзіна 12 (1)
2011—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 48 (5)
2013—2016 Турцыя Кайсерыспор 75 (4)
2016 Ізраіль Хапаэль (Тэль-Авіў) 6 (0)
2017 Расія Растоў 7 (0)
2017—2019 Узбекістан Пахтакор (Ташкент) 53 (6)
2020—2022 Латвія Ліепая 39 (3)
2022— Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013— Чарнагорыя Чарнагорыя 50 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марка Сіміч (сербск.: Марко Симић / Marko Simić, нар. 16 чэрвеня 1987) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, абаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы бялградскага «Партызана», у якой займаўся з пяці гадоў.

У студзені 2011 года за 150 тысяч еўра трапіў у барысаўскі БАТЭ. Уключаўся ў спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату 2011. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і 2012/13.

У студзені 2013 года за 1 мільён еўра перайшоў у турэцкі клуб «Кайсерыспор». У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з тэль-авіўскім «Хапаэлем»[2], аднак ужо ўзімку пакінуў клуб у якасці свабоднага агента і ў сакавіку 2017 года перайшоў у «Растоў»[3]. У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з узбекскім «Пахтакорам».

У першай палове 2020 года, пасля сыходу з «Пахтакор», заставаўся без клуба, а ў чэрвені стаў іграком латвійскай «Ліепаі». У ліпені 2022 года перайшоў у чарнагорскую «Будучнаст».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы добрай гульне за клуб, Марка ў 2011 годзе атрымаў выклік у нацыянальную зборную Сербіі, але так і не выйшаў на поле. У 2013 годзе прыняў прапанову выступаць за зборную Чарнагорыі. Дэбютаваў за чарнагорскую зборную 14 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь 01Чэмпіён Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
  • Беларусь Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2011
  • Турцыя Пераможца Першай лігі Турцыі: 2014/15
  • Узбекістан 01Чэмпіён Чэмпіён Узбекістана: 2019
  • Узбекістан 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2018
  • Узбекістан 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2017
  • Узбекістан Уладальнік Кубка Узбекістана: 2019
  • Узбекістан Уладальнік Кубка лігі Узбекістана: 2019
  • Латвія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021
  • Латвія Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
  • Чарнагорыя 01Чэмпіён Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]