Марко Ваўчок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Марко Ваўчок
укр.: Марія Олександрівна Вілінська
Marko Vovchok.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Мария Александровна Вилинская-Маркович
Псеўданімы Марко Вовчок[1], Я. Канонин[2] і Marko Vovchok[3]
Дата нараджэння 10 (22) снежня 1833[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня (10 жніўня) 1907[5][4] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Апанас Васільевіч Марковіч[d]
Дзеці Багдан Апанасавіч Марковіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, рэдактар
Кірунак рэалізм
Жанр апавяданне
Мова твораў руская мова
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Марко́ Ваўчо́к (сапраўднае імя — Марыя Аляксандраўна Вілінская, па першым мужы — Марковіч, па другім — Лобач-Жучэнка; 10 (22) снежня 1833, с. Екацярынінскае, Ялецкі павет, Арлоўская губерня — 28 ліпеня (10 жніўня) 1907, хутар Долінск, Церская вобласць) — украінская і руская пісьменніца, перакладчыца, траюрадная сястра рускага літаратурнага крытыка Д. І. Пісарава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на доме па вуліцы Трохсвяціцельскай у Кіеве, дзе ў 1902 годзе пражывала пісьменніца
Марко Ваўчок (паштовая марка Украіны. 2008 год)

Нарадзілася 10 (22) снежня 1833 года ў сяле Екацярынінскае Ялецкага павета Арлоўскай губерні ў збяднелай рускай шляхецкай сям’і.

У 1840 памёр бацька Марыі, і праз два гады яе маці выйшла замуж другі раз. Яе мужам стаў памешчык Дзмітрыеў, які быў вядомы сваім самавольствам і жорсткасцю. Сітуацыя ў Екацярынінскім маёнтку пагаршалася: айчым неміласэрна караў прыгонных, здзекаваўся над жонкай і дзецьмі. Неўзабаве Дзмітрыеў прагуляў у карты маёнтак. Каб усцерагчы дзяцей ад цяжкіх уражанняў, маці адправіла старэйшага сына Валяр’яна ў Арол да сястры. Марыя месяцамі жыла то ў дзядзькі Мікалая Данілава, то ў цёткі Барбары Пісаравай, дзе яе выхоўвала гувернантка. Вучылася музыцы, французскай мове і літаратуры, расла свабодалюбнай, назіральнай: яе душу ўражвала жорсткае абыходжанне памешчыкаў з прыгоннымі.

У 1845—1846 гадах Марыя выхоўвалася ў Харкаўскім прыватным пансіёне. У гэтай установе дзяўчат вучылі паводзіць сябе ў свецкім грамадстве, размаўляць па-французску, танцаваць модныя танцы, іграць на фартэпіяна. Цікаўная дзяўчына ў вольны час шмат працавала над сабой, чытала класічную літаратуру, вывучала мовы, у прыватнасці, самастойна авалодала польскай.

У студзені 1851 года выйшла замуж за Апанаса Марковіча, украінскага фалькларыста і этнографа. Разам з мужам жыла ў 1851—1858 гадах у Чарнігаве, Кіеве і Няміраве, дзе глыбока вывучала побыт, культуру і мову ўкраінскага народу. У 1853 годзе ў сям’і Марковічаў нарадзіўся сын Багдан.

У 1859 годзе Марко Ваўчок з мужам пераехалі ў Пецярбург. У 1859 годзе большасць яе першых апавяданняў на рускай мове было апублікавана ў Маскве ў зборніку «Апавяданні з рускага народнага побыту».

У 1859 годзе Марковічы з’ехалі за мяжу, але неўзабаве з-за распусты Марыі Апанас вярнуўся адтуль адзін. Жонку і сына ён больш не бачыў, хаця некалькі гадоў адпраўляў грошы для сям’і за мяжу, спадзеючыся на вяртанне жонкі, але ні яе, ні сына так і не дачакаўся. Апошнія гады жыцця Апанас Марковіч правёў у цяжкіх, маральна надламаных абставінах і памёр у адзіноце ў 1867 годзе ў Чарнігаве ў земскай бальніцы.

У 1859—1867 гадах жыла за мяжой: Францыя, Германія, Швейцарыя, Італія. У Францыі яна пісала апавяданні і казкі на французскай мове, публікуючы іх у парыжскім часопісе «Magazin d’éducation et de récréation» («Часопіс для адукацыі і адпачынку»).

Вярнуўшыся ў 1867 году ў Пецярбург, Марко Ваўчок зрабіла плённы ўнесак у рускую літаратуру. Ваўчок напісала на рускай мове апавяданні «Жылі-былі тры сёстры», «Чырвоны кароль», «Цюль баба» і інш. Ваўчок зблізіўлася з выдаўцамі часопіса «Отечественные записки» М. Някрасавым, М. Салтыковым-Шчадрыным. У часопісе вялася рубрыка замежнай літаратуры, публікаваліся арыгінальныя рускамоўныя творы і пераклады еўрапейскай класікі з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў.

У 1871—1872 гадах была рэдактарам пецярбургскага часопіса «Переводы лучших иностранных писателей». Прыцягнула да працы ў часопісы шмат перакладчыц з правінцыі. Пасля шырокага розгаласу плагіяту М. Ваўчок, калі яна прыпісвала сабе пераклады на рускую іншых людзей, і распаду часопісу «Переводы лучших зарубежных писателей», пісьменніца ў 1872 годзе пакінула Пецярбург і пасялілася ў маёнтку сваіх знаёмых у Цвярской губерні.

У 1878 годзе ў другі раз выйшла замуж за значна маладзейшага за яе Міхаіла Лобач-Жучэнку і наступныя 29 гадоў жыла ў месцах службы мужа ў розных частках Расійскай імперыі. Пазней сям’я пераехала ў маёнтак сваіх знаёмых у хутары Долінск пад Нальчыкам і жыла там да смерці пісьменніцы.

Памерла 28 ліпеня (10 жніўня) 1907 года на хутары Долінск Церскай вобласці (зараз — раён горада Нальчыка, Кабардзіна-Балкарыя). Там яна і была пахаваная пад яе ўлюбёнай грушай, як яна завяшчала мужу.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У гарадах Кіеў, Львоў, Роўна, Дніпро, Сумы, Нальчык імем Марко Ваўчок названы вуліцы.
  • Дом у вёсцы Аляксандраўскае Стаўрапольскага края Расіі, у якім у 1889—1906 гадах жыла пісьменніца, прызнаны помнікам культурнай спадчыны.
  • У Нальчыку 4 жніўня 1978 года быў адкрыты помнік Марко Ваўчок (скульптар — В. Фешчанка) і створаны дом-музей Марко Ваўчок.
  • У Кіеве на доме па вуліцы Трохсвяціцельскай, дзе жыла пісьменніца ў 1902 годзе, усталявана мемарыяльная дошка.
  • У 2008 годзе была выпушчана паштовая марка Украіны, прысвечаная Марко Ваўчок.

Зноскі

  1. Масанов И. Ф. Вовчок, Марко // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 245. — 442 с.
  2. Канонин, Я. // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 52. — 387 с.
  3. WeChangEd
  4. 4,0 4,1 ВОВЧОК МаркоEncyclopedia of Ukrainian Literature. Праверана 27 красавіка 2022.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Vovchok, MarkoInternet Encyclopedia of Ukraine. Праверана 27 красавіка 2022.
  7. Дзагалов А. Будинок-музей Марка Вовчка за матеріалами ЦДА КБР у м. Нальчику // Kraêznavstvo — 2010. — вып. 3. — С. 36–42. — ISSN 2222-5250

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]