Марк Вее
Марк Вее | |
---|---|
фр.: Marc Weiller | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1945 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Weiller».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Марк Вее (фр.: Marc Weiller; 1880—1945) — французскі батанік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марк Вее нарадзіўся 9 лютага 1880 года на тэрыторыі камуны Ангулем. Вучыўся ў Каледжы Св. Паўла ў Ангулеме, затым перайшоў у Каледж Станісласа ў Парыжы. У 1899 годзе паступіў у Політэхнічную школу, дзе вучыўся артылерыі, пасля чаго запісваецца ў гарнізон у камуну Ван. З 1907 года Вее — член Батанічнага таварыства Францыі.
У снежні 1910 года Вее ажаніўся з Мадлен Дро, затым служыў у Арлеане і Клермон-Феране.
З 1914 па 1918 Вее быў капітанам 36-га і 53-га артылерыйскіх палкоў. Пасля Першай сусветнай вайны атрымаў Ваенны крыж і стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, затым працаваў у Міністэрстве абароны Францыі. У 1920 годзе Вее, быўшы афіцэрам Ордэна Ганаровага легіёна і падпалкоўнікам, сышоў на пенсію.
У 1931 годзе Вее, Эміль Жаандзье і Мары Луі Эмбаржэ даследавалі флору паўднёвага захаду Марока. З 1939 года Вее, Рэнэ Мэр і іншыя батанікі працавалі над падрыхтоўкай манаграфіі па флоры Паўночнай Афрыкі.
20 ліпеня 1945 года Марк Вее сканаў.
Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар М. Вее
[правіць | правіць зыходнік]- Lotus weilleri Maire, 1928
- Satureja weilleri Maire, 1928
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Maire, R. (1946). "Marc Weiller". Bulletin de la Société d'Histoire Naturelle de l'Afrique du Nord. 37 (1–9): 21–23.