Перайсці да зместу

Арлеан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арлеан
фр.: Orléans
47°54′08″ пн. ш. 1°54′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Кіраўнік Аліўе Карэ[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 118 м[1], 90 м[2], 124 м[2] і 105 м[3]
Водныя аб’екты Луара[4] і Луарэ[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 116 490 чалавек (2009)
Шчыльнасць 4 239 чел./км² чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 45000

orleans.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Арлеан (Францыя)
Арлеан
Арлеан

Арлеан (фр.: Orléans) — горад і камуна ў Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луары і Цэнтральнага рэгіёну. Галоўны горад гістарычнай вобласці Арлеанэ. Размешчаны на рацэ Луара, за 130 км на паўднёвы-захад ад Парыжа. Насельніцтва — 113.126 чал (1999).

Арлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (па-лацінску: Cenabum). У 52 годзе да н.э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імператарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагоддзя стаў называцца Аўрэліяанумам (па-лацінску: Aurelianum). Назва з цягам часу змянілася на сучасную ў адпаведнасці з французскім вымаўленнем.

У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваннем караля вестготаў Тэадорыха I і рымскага военачальніка Аэцыя. Да арміі саюзнікаў далучылася таксама частка аланаў, які япрыйшлі разам з вандаламі і пасяліліся ў наваколлях горада з 408 года.

У XXI стагоддзях Арлеан быў другім па значнасці горадам каралеўскіх зямель пасля Парыжу. У X стагоддзі стаў важнай крэпасцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны ўніверсітэт. Аблога Арлеана ў 14281429 гадах ёсць адной з найважнейшых падзеяў Стагадовай вайны. Пасля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 мая войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.

Яшчэ ў раннім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагоддзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капета адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XIXIII стагоддзях навучальныя ўстановы горада былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі і Англіі, адкуль людзі прыязджалі атрымаць адукацыю. Арлеанскі ўніверсітэт.

Арлеан ёсць буйным прамысловым цэнтрам.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі