Марсель Дзюпрэ
Марсель Дзюпрэ | |
---|---|
фр.: Marcel Dupré | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 мая 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1971[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Alexandre Guilmant[d], Шарль-Мары Відор і Louis Diémer[d] |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, педагог |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Аліўе Месіян, Henriette Puig-Roget[d], Freddy Balta[d], John Haussermann[d][6], Lila Lalauni[d], Jeanne Joulain[d], Rolande Falcinelli[d], Antoine Reboulot[d], Radie Britain[d][7] і Enrique Jordá[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсель Дзюпрэ (фр.: Marcel Dupré, 3 мая 1886, Руан — 30 мая 1971, Мёдон) — французскі кампазітар, піяніст і арганіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марсель Дзюпрэ нарадзіўся 3 мая 1886 года ў Руане ў сям’і музыкантаў. Бацька, Альбер Дзюпрэ, быў арганістам. Сам Марсель Дзюпрэ быў вундэркіндам і рана праявіў здольнасці да музыкі. У 1904 годзе паступіў у Парыжскую кансерваторыю па класах фартэпіяна, аргана і кампазіцыі (апошнюю ён вывучаў пад кіраўніцтвам Шарля-Мары Відора). У 1914 годзе ён атрымаў Рымскую прэмію за кантату Psyché, а ў 1926 годзе быў прызначаны прафесарам кансерваторыі і заставаўся на гэтай пасадзе да 1954 года; з 1954 па 1956 год ён быў яе рэктарам. Сярод вучняў Дзюпрэ быў, напрыклад, Аліўе Месіян. У 1934 годзе ён таксама заняў месца арганіста ў Сен-Сюльпіс, якое раней займаў Шарль-Мары Відор, і заставаўся на ім да сваёй смерці ў 1971 годзе.
Дзюпрэ шмат канцэртаваў і знакаміты ў першую чаргу сваім выкананнем арганнай музыкі. Сярод іншага, у 1920 і 1921 гадах ён даў дзве серыі па дзесяць канцэртаў, якія ўключалі ўсе арганныя творы Баха, пры гэтым выканаў іх па памяці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Марсель Дзюпрэ напісаў 65 твораў, якія лічацца цяжкімі для выканання. Найбольш выкананыя яго творы — раннія, у прыватнасці, тры прэлюдыі і фугі для аргана op. 7 (1912). Першая і трэцяя прэлюдыі з гэтага твора настолькі складаныя, што на працягу некалькіх гадоў ніхто, акрамя самога Дзюпрэ, не мог іх выканаць. Часта яго параўноўваюць з Паганіні, маючы на ўвазе ў першую чаргу складанасць тэхнікі выканання.
Зноскі
- ↑ а б Marcel Dupre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Marcel Dupré // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article400
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ birth certificate
- ↑ http://www.worldcat.org/oclc/961388789 Праверана 1 лістапада 2017.
- ↑ Bailey W. B. Britain, Radie — 2001. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.49200
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Руане
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Медоне
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Леапольда I
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Памерлі ў Мёдоне