Марская трансгрэсія
Марская трансгрэ́сія (ад лац.: transgressio, пераход, перамяшчэнне) — наступанне мора на сушу ў выніку апускання яе пад уздзеяннем сыходных тэктанічных рухаў. Радзей трансгрэсія можа адбыцца ў выніку падняцця ўзроўню Сусветнага акіяна, выкліканага рэзкім скарачэннем плошчы покрыўных ледавікоў. Трансгрэсіі вядомыя на працягу ўсёй геалагічнай гісторыі Зямлі. Мясцовыя (лакальныя) трансгрэсіі можна назіраць і ў сучасную геалагічную эпоху (напрыклад, у Нідэрландах).
У выніку трансгрэсіі суша затапляецца, а берагавая лінія перасоўваецца ў напрамку больш высокіх месцаў.
З’ява, процілеглая трансгрэсіі — рэгрэсія. Рэгрэсіі і трансгрэсіі чаргуюцца ў перыяды глабальных зледзяненняў, адпавядаючы ледавіковым перыядам і міжледавікоўям. Падчас апошняга плейстацэнавага зледзянення мора апускалася на 110 м, агаляючы вялікія ўчасткі сушы, ствараючы «сухапутныя масты», напрыклад, Берынгію паміж Еўразіяй і Паўночнай Амерыкай.
Мінулыя трансгрэсіі і рэгрэсіі вызначаюцца геолагамі па характары адкладаў: буйназярністыя абломкавыя пароды (пясок) утвараюцца на ўзбярэжжах, дробназярністыя (мергель) — у больш глыбакаводных частках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трансгрэ́сія мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 506. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трансгрэсія, трансгрэсія мора // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 284. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Трансгрэ́сія // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 824. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Трансгрэ́сія // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 507. — 663 с.
- Трансгре́ссия // Географический энциклопедический словарь: понятия и термины / Гл. ред. А. Ф. Трёшников. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — С. 310. — 432 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Трансгре́ссия // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 147. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)