Марфа Барэцкая
Марфа Барэцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Дзмітрый Барэцкі (1471 — 1478) | ||||||
Папярэднік | Ісак Барэцкі | ||||||
Пераемнік | няма | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
XV стагоддзе |
||||||
Смерць |
1503 |
||||||
Род | Лашынскія | ||||||
Імя пры нараджэнні | Марфа Лашынская | ||||||
Бацька | Сямён Лашынскі ці Іван Лашынскі | ||||||
Муж | Ісак Андрэевіч Барэцкі[d] | ||||||
Дзеці | Дзмітрый, Фёдар, Ксенія | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Ма́рфа Барэ́цкая, ці Ма́рфа-паса́дніца (даты нараджэння і смерці невядомыя) — наўгародская баярыня, удава пасадніка І. А. Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам.

У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вялікаму князю Івану IIІ групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 г. Марфа-пасадніца і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студзені 1478 года Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў Марфу-пасадніцу ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад іменем Мар’і пастрыжана ў манашкі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Марфа-пасадніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 144.
- Рудаков В. Е. Борецкие // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марфа Барэцкая