Марцыян Белазор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцыян Белазор
Вянява
Вянява
Полацкі архіепіскап
1697 — 18 чэрвеня 1707
Папярэднік Кіпрыян Жахоўскі
Пераемнік Сільвестр Пяшкевіч[d]
Пінскі і тураўскі епіскап
з 1665
Папярэднік Андрэй Кваснінскі[d]
Пераемнік Антоні Жалкеўскі[d]

Нараджэнне каля 1629
Смерць 18 чэрвеня 1707(1707-06-18)
Род Белазоры
Бацька мерк. Станіслаў Белазор
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1] і Руская ўніяцкая царква
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп

Марцыян Белазор (польск.: Marcjan (Michał) Białłozor; каля 162718 чэрвеня 1707) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і ў Станіслава (?).

Уступіў у манаскі ордэн базыльянаў і быў пасланы на вучобу ў Рым. Архімандрыт Гарадзенскага Каложскага Барыса-Глебскага манастыра, з 1661 — Віленскага Троіцкага, епіскап пінскі ў 1665—1666 гадах, архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра з 1671 года. Віленскім і Лаўрышаўскім манастырамі валодаў на падставе каралеўскіх прывілеяў, але без згоды кіраўніцтва базыльянскага ордэна, якое вяло супраць Марцыяна шматгадовыя судовыя працэсы. У 1674 годзе забраў усе праваслаўныя цэрквы ў Тураве і ваколіцах.

3 1697 года архіепіскап полацкі. У 1699 годзе дамогся каралеўскага прывілея, якім у унію абарачалася праваслаўная Магілёўская епархія з усімі яе цэрквамі і манастырамі, што цалкам не было ажыццёўлена з-за пачатку Паўночнай вайны.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]