Марцін Адэрскі
| Марцін Адэрскі | |
|---|---|
| ням.: Martin Odersky | |
| Марцін Одэрскі на «LinkedIn Tech Talk» выступае на SCALA 5 чэрвеня 2009 года | |
| Дата нараджэння | 5 верасня 1958 (67 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, прафесар, праграміст, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння |
| Навуковая сфера | інфарматыка і programming language theory[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Ніклаўс Вірт |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Сайт | lampwww.epfl.ch/~… (англ.) |
Марцін Адэрскі (нар. 5 верасня 1958) — нямецкі[2] інфарматык і прафесар ў Лазанскай федэральнай політэхнічнай школе (EPFL) ў Швейцарыі. Працуе над статычным аналізам кода і мовамі праграмавання. Разам з калегамі рэалізаваў мову праграмавання Scala[3][4], джэнерыкі ў Java і мову праграмавання Pizza (Піцца).[5]
У 1989 годзе Адэрскі атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph.D.) ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха пад кіраўніцтвам Ніклауса Вірта. Пасля атрымання доктарскай ступені працаваў у IBM і Ельскім універсітэце.
У 1997 годзе распрацаваў кампілятар GJ,[6][7][8] і яго рэалізацыя стала падмуркам для javac, кампілятара Java.[9]
У 2001 годзе Адэрскі разам з калегамі пачаў працу над Scala, першая публічная версія якой была выпушчана ў 2003 годзе.[6]
У 2007 годзе стаў ганаровым членам Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі.
12 траўня 2011 года Адэрскі і яго супрацоўнікі запусцілі кампанію Typesafe Inc. (пазней Lightbend Inc.), якая прадастаўляла камерцыйную падтрымку і навучанне Scala.[4]
Адэрскі вядзе тры курсы на платформе анлайн-навучання Coursera: Прынцыпы функцыянальнага праграмавання ў Scala, Функцыянальны дызайн праграм у Scala і Праграмаванне рэактыўных сістэм.[10][11][12]
Зноскі
- ↑ https://www.acm.org/media-center/2007/december/acm-names-38-fellows-for-computing-and-it-innovations-in-industry-education-entertainment Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ Biographical notice on EPFL website(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2018. Праверана 28 May 2016.
- ↑ Artima Weblogs. EPFL (2006). Праверана 22 May 2013.
- 1 2 Peter Delevett. Cloud computing pioneer Martin Odersky takes wraps off his new company Typesafe. San Jose-Mercury News (16 мая 2011). Праверана 22 May 2013.
- ↑ Generics in C#, Java, and C++: A Conversation with Anders Hejlsberg, Part VII. Artima, Inc.. Artima, Inc. (26 студзеня 2004). Праверана 17 July 2016.
- 1 2 The Origins of Scala - A conversation with Martin Odersky, Part I. artima.com (4 мая 2009). Праверана 12 February 2022.
- ↑ Preface to the Third Edition Java Language Specification Book. Праверана 22 February 2017.
- ↑ Naftalin, Maurice; Wadler, Philip (2007). Preface to the Java Generics and Collections Book. ISBN 9780596527754. Праверана 22 February 2017.
- ↑ Biographical notice on Coursera website(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 October 2016. Праверана 29 September 2016.
- ↑ Functional Programming Principles in Scala. Праверана 10 July 2013.
- ↑ Functional Program Design in Scala. Праверана 28 September 2016.
- ↑ Programming Reactive Systems. Праверана 9 February 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- lampwww.epfl.ch/~… (англ.) — афіцыйны сайт
- Біяграфічная звестка Архівавана 21 жніўня 2018., сайт EPFL
- Інтэрв'ю з Марцінам Адэрскі пра Scala Dr. Dobb's, 2011
- Марцін Адэрскі пра будучыню Scala, інтэрв'ю Садэка Дробі 10 студзеня 2012 года