Ніклаўс Вірт
| Ніклаўс Вірт | |
|---|---|
| ням.: Niklaus Wirth | |
| | |
| Дата нараджэння | 15 лютага 1934[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 студзеня 2024[3][4] (89 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, праграміст, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
| Навуковая сфера | IT, інфарматыка[d][6] і праграмаванне[6] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Гары Хаскі[d] і Edward Feigenbaum[d][7] |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Цьюрынга (1984) Fellow Awards[d] (2004) прэмія Марселя Бенуа[d] (1989) ганаровы доктар[d] (13 верасня 1997) |
| Сайт | people.inf.ethz.ch/… (англ.) |
| Подпіс |
|
Ніклаўс Вірт (ням.: Niklaus Wirth; 15 лютага 1934, Вінтэртур — 1 студзеня 2024) — швейцарскі вучоны-інфарматык, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання Pascal, Модула-2 і Oberon. За распрацоўку інавацыйных моў праграмавання атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1984 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вінтэртуры, Швейцарыя. У 1954 годзе паступіў на факультэт электронікі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха(ETH). Атрымаўшы ў 1959 годзе ступень бакалаўра, паступіў ва універсітэт Лаваля ў Квэбеку, дзе атрымаў ступень магістра ў 1960 годзе. Працягнуў навучанне ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1963 годзе.
З 1963 па 1967 год працаваў асістэнтам у Стэнфардскім універсітэце (Каліфорнія). У 1967 годзе працаваў як дацэнт у Цюрыхскім ўніверсітэце, у 1968 годзе стаў прафесарам інфарматыкі ў ETH, дзе працаваў па 1999 год.
Вірт быў галоўным распрацоўшчыкам моў праграмавання Euler (1965), PL360 (1966), ALGOL W (1966), Pascal (1970),[11] Modula (1975), Modula-2 (1978),[12] Oberon (1987), Oberon-2 (1991) і Oberon-07 (2007)[13]. Таксама уваходзіў у каманду распрацоўкі аперацыйных сістэм Medos-2 (1983)[14] і Oberon (1987)[15].
У 1984 годзе Вірт атрымаў ад Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі(ACM) прэмію Цьюрынга за распрацоўку моў праграмавання.
У 1995 годзе стала вядомым выказванне Вірта (цяпер называецца законам Вірта, падобна да закона Мура) паводле якога праграмнае забеспячэнне становіцца больш павольным, чым апаратнае забеспячэнне.
Зноскі
- ↑ Niklaus Wirth // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Niklaus Wirth // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
- ↑ Niklaus Wirth ist tot: IT-Welt trauert um Erfinder von Pascal
- ↑ Garfinkel S., Spafford E. H. In Memoriam: Niklaus Wirth // Commun. ACM — [New York]: Association for Computing Machinery, 2024. — Vol. 67, Iss. 3. — P. 20–20. — ISSN 0001-0782; 1557-7317 — doi:10.1145/3641309
- ↑ In Memoriam: Niklaus Wirth (1934–2024) — 2024. Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Niklaus Wirth | American Academy of Arts and Sciences Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ https://awards.acm.org/fellows/award-recipients Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ https://www.ae-info.org/attach/Acad_Main/Publications/Newsletter_Archive/tree23.pdf — С. 15. Праверана 25 студзеня 2026.
- ↑ Petzold, Charles (9 September 1996). Programming Languages: Survivors and Wannabes. The New York Times. ISSN 0362-4331. Праверана 8 March 2018.
- ↑ Pomberger, Gustav; Mössenböck, Hanspeter; Rechenberg, Peter (2000). Niklaus Wirth - a Pioneer of Computer Science. The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity(англ.). Gulf Professional Publishing. p. 6. ISBN 978-3-932588-85-3.
- ↑ Wirth, Niklaus (3 May 2016). The Programming Language Oberon-07 (PDF). ETH Zurich, Department of Computer Science (Report). Праверана 17 January 2021.
- ↑ Knudsen, Svend Erik (1983). Medos-2: a Modula-2 oriented operating system for the personal computer Lilith(англ.). ETH Zurich.
I am indebted to Prof. N. Wirth for conceiving and coordinating the Lilith project, for giving me the opportunity to design and implement the operating system Medos-2, and for supervising this thesis.
- ↑ Michael Franz (2000). Oberon - The Overlooked Jewel. In Böszörményi, László (рэд.). The School of Niklaus Wirth: The Art of Simplicity(англ.). Gulf Professional Publishing. pp. 42, 45. ISBN 978-3-932588-85-3.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Вінтэртуры
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта