Арфаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арфаграфія (ад грэч. ὀρθός [orthós] = правільны і γράφειν [gráphein] = пішу) або правапіс (сінонім, які паходзіць ад калькі з грэч. слова) — сукупнасць правілаў, якімі рэгулюецца перадача вуснай мовы на пісьме. Паняцце «правапіс» ужываецца і ў шырэйшым сэнсе, як «арфаграфія і пунктуацыя».

Арфаграфія цесна звязана з графічнай сістэмай мовы, і рэгулюе спосабы выкарыстання графічнай сістэмы мовы для аднастайнай перадачы на пісьме вуснай формы літаратурнай мовы; вызначае адзіныя нормы напісання слоў і іх марфалагічных частак.

У пэўным сэнсе арфаграфічныя правілы — штучныя, умоўныя, але яны вынікаюць з фанетычных і граматычных заканамернасцей мовы, і непарыўна з імі звязаны.

Прынцыпы правапісу[правіць | правіць зыходнік]

Фанетычны прынцып[правіць | правіць зыходнік]

Паводле гэтага правіла гукі мусілі б запісвацца дакладна так, як вымаўляюцца. Гэта значыць, што, напрыклад, слова «снег» мусіла б быць запісаным як «с’н'эх». Фанетычны правапіс рэдка ў якой мове можа пераважаць (бадай, ледзь не адзіным прыкладам можа быць санскрыт, з агаворкай, што яго пісьмовы варыянт увялі ў той час, калі мова была ўжо мёртвай).

Фаналагічны прынцып[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў мовазнаўстве не былі адасобленыя фанетыка і фаналогія, правапісы, якія былі арганізаваныя паводле фаналягічных прынцыпаў, называлі фанетычнымі. Фаналогія займаецца не гукамі ў іхнім фізычным выражэнні, а гукамі, якія існуюць у свядомасці маўленцы пэўнай мовы. Гэтыя абагульненыя гукі называюцца фанемамі. Паводле фаналагічнага прынцыпу адна фанема пішацца заўсёды аднолькава. Напрыклад, па-беларуску пішам «разбіць», але «распісаць», таму што «с'» ў свядомасьці маўленцы — той жа гук, што і ў слове «снег», і адрозны ад гуку «з'» у слове «разбіць»).

Марфалагічны прынцып[правіць | правіць зыходнік]

Паводле гэтага прынцыпу запісваюцца не тыя фанемы, якія сапраўды вымаўляюцца, а тыя, якія на іхнім месцы вымаўляліся ў асноўнай форме слова альбо ў вытворным слове. Напрыклад, у слове «касьба» пішацца «сь», а не «зь», таму што яно ўтворана ад слова «касіць», дзе вымаўляецца і пішацца фанема «с'». У некаторых крыніцах марфалагічны прынцып называецца этымалагічным.

Этымалагічны прынцып[правіць | правіць зыходнік]

Гэты прынцып таксама пакуль не пераважаў ні ў одным правапісе. Гэты прынцып — «паглыблены» марфалагічны. У ім, каб растлумачыць напісанне пэўнага знаку, не дастаткова знайсці вытворнае слова, таму што такога слова можа не быць. Трэба ведаць этымалогію слова.