Марш нязгодных

Марш нязго́дных (руск.: Марш Несогласных) — агульная назва вулічных акцый расійскай апазіцыі, арганізаваных кааліцыяй «Іншая Расія», што праходзяць у буйных гарадах у 2006—2007 гады. Асноўныя лозунгі акцый — «Нам патрэбна іншая Расія!», «Расія без Пуціна!», «Гэта наш горад!». Галоўныя асобы — Гары Каспараў, Эдуард Лімонаў, Міхаіл Касьянаў.
Найбольш маштабныя выступы прайшлі ў Маскве: 16 снежня 2006 года, 14 красавіка, 11 чэрвеня і 24 лістапада 2007 года; у Санкт-Пецярбургу: 3 сакавіка, 15 красавіка і 9 чэрвеня 2007 года. Акцыі 16 снежня, 3 сакавіка і 14 і 15 красавіка былі разагнаныя АМАПам і выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, у тым ліку за мяжой.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марш нязгодных
- Афіцыйная старонка Архівавана 7 красавіка 2007. (руск.)
- Тэматычная суполка ў ЖЖ (руск.)