АМАП (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з АМАП)
Jump to navigation Jump to search
Шаўрон АМАП

АМАП (Атрад міліцыі асобага прызначэння) — спецыяльнае падраздзяленне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэння задач забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечанні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задач АМАПа з’яўляецца забеспячэнне сілавой падтрымкі органаў следства, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі.

Патрабаванні да кандыдатаў пры паступленняў у АМАП[правіць | правіць зыходнік]

Атрад камплектуецца з ліку найбольш падрыхтаваных супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыём на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэння ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі ;
  • добрая фізічная падрыхтоўка
    Форма АМАП
    адсутнасць судзімасці і адміністрацыйных спагнанняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама звестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампраметуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасць па стане здароўя.

Гісторыя спецпадраздзялення АМАП[правіць | правіць зыходнік]

ОМОН МВД РБ.gif

Першае падраздзяленне было створана ў Мінску ў 1988 годзе, а ў абласных цэнтрах былі ўтвораны роты і ўзводы АМАПа.

Падаўленне пратэстаў ў Мінску ў 1993 г.

Ва УУС Мінска з лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэння, які дыслакаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падраздзяленне ГУУС Мінгарвыканкама.

Аднак час паказаў, што гэта рашэнне было не вельмі ўдалым. Улічваючы тое, што ў Мінскай вобласці праводзіцца вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, забеспячэнне правапарадку на дзевяць гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падраздзяленняў унутраных спраў — участковых інспектараў, аператыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафілактычных мерапрыемстваў з прыцягненнем супрацоўнікаў АМАПа даводзілася звяртацца па дапамогу ў сталічнае ГУУС — з’явілася неабходнасць адраджэння абласнога атрада міліцыі асобага прызначэння. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэннм падраздзялення АМАП Мінаблвыканкама. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча.

Аналагі[правіць | правіць зыходнік]

Беларусі[правіць | правіць зыходнік]