Перайсці да зместу

Квідзын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыенвердэр)
Горад
Квідзын
польск.: Kwidzyn
53°44′09″ пн. ш. 18°55′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Паморскае
Павет Квідзынскі
Бурмістр Анджэй Кшыштаф Кжыштафяк
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1233
Плошча 21,54 км²
Вышыня цэнтра 42 ± 1 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 38 500 чалавек (2019)
Шчыльнасць 1798,8 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 55
Паштовы індэкс 82-500
Аўтамабільны код GKW
TERC 2207011
Іншае
SIMC 0932790

https://kwidzyn.pl///kwidzyn.pl/ (польск.)
Квідзын (Польшча)
Квідзын
Квідзын
Квідзын (Паморскае ваяводства)
Квідзын
Квідзын

Кві́дзын[1] (польск.: Kwidzyn, пруск. Kwēdina, ням.: Marienwerder — Марыенвердэр) — горад на поўначы Польшчы, за 90 км ад Гданьска і 250 км ад Варшавы. Адміністрацыйны цэнтр Квідзынскага павета Паморскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляеца сядзібай вясковай гміны Квідзын. Займае плошчу 21,54 км², насельніцтва 38,5 тыс. чалавек (на 2019).

Герб Марыенвердэра ў старой ратушы ў Гданьску

Памеранскае гарадзішча Квідзін (лац.: Quedin, Quidino, Quedzyn) узгадваецца ў хроніках з ХІ стагодзя. У 1233 годзе Герман фон Балк засноўвае крыжацкі кляштар і пераносіць горад на 5 км на поўдзень. Неўзабаве горад атрымлівае гарадское права.

У 1285-1587 гадах горад быў цэнтрам Памезанскага біскупства, а замак з 1285 года пераходзіць ва ўладу біскупа.

У 1320-1340 гадах збудаваны замак, прыкладна з такго часу горад атрымощвае новую назву Марыенвердэр (ням.: Marienwerder, Востраў Марыі).

14 сакавіка 1440 года шляхта і гарады Ордэнскай дзяржавы заснавалі ў Марыенвердэры Прускі саюз, які выступіў у апазіцыі да ўлады Ордэна, а ў 1454 годзе, атрымаўшы абяцанне шырокіх прывілеяў, перайшоў пад заступніцтва караля Польшчы. Пры падзеле ранейшай тэрыторыі Ордэна паводле Другога Торунскага міру Марыенвердэр застаўся ў складзе Ордэнскай дзяржавы і з гэтага часу быў яе адзіным горадам на Вісле.

У 1765 годзе з ініцыятывы караля Фрыдрыха Вялікага ў горадзе паўстае мытня, якая збірала плату з польскіх тавараў, якія Віслай накіроўваліся ў Данцыг.

У 1773 годзе адрыта друкарня, у якой між іншым друкаваліся кнігі па польску, але адначалова разпачынаўся працэс германізацыі насельніцтва. У 1836 годзе ў горадзе закрытыя польскія школы.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Фрыдрых Вялікі стварае правінцыю Заходняя Прусія са сталіцай Марыенвердэне. Пасля перагляду межаў на Венскім кангрэсе ў 1815–1818 гадах Заходняя Прусія была пашырана за кошт Данцыга, які змяніў Марыенвердэр у якасці сталіцы. З гэтага часу горад стаў павятовым цэнтрам і сталіцай адміністрацыйнай акругі Марыенвердэр, якая ахоплівала паўднёвую частку Заходняй Прусіі. Вышэйшаму зямельнаму суду Марыенвердэра былі падпарадкаваны акруговыя суды Данцыга, Эльбінга, Граўдэнца, Коніца і Торна.

У горадзе стораны вадаправод і каналізаця у 1860 годзе, а з 1883 года праведзена чыгунка да Марыенбургу і Граўндзеца, у 1909 годзе да Райсенбургу.

З аднаўленнем незалежнасці Польшчы, горад застаўся ў складзе Германіі, але польская меншасць стварае у горадзе Саюз памякаў, прыватную гімназію. У 1919 годзе ствараецца Варамскі камітэт плебісцыту, каб падрхтаваць глебу для выхаду Варміі са складу Германіі і далучыцца да Польшчы. Па выніку плебісцыту, ў раёне Квідзына на карысць Германіі прагаласавала 96 894 чалавек, за далучэнне да Польшчы - 7947 чалавек.

У межваенным часе ў горадзе адрыта польскае консульства, польскі банк, але адначасова пашыраліся антыпольскія настроі ў грамадстве.

Падчас вайны горад слаба пацярпеў, але польскае насельніцтва было рэпрэсавана.

У студзені 1945 года Германія правяла эвакуацыю нямецкага насельніцтва, а 30 студзеня горад быў заняты чырвонай арміяй. У бітвах загінула 540 чырвонаармейцаў. Пасля захопу гораду, горад быў ператвораны на шпіталь 2-га Беларускага фронту на 20 тысячы параненых і хворых.

Згодна з Патсдамскім пагадненнем, Марыенвердэр перайшоў пад кіраванне Польскай Народнай Рэспублікі. Яна перайменавала Марыенвердэр у Квідзын (польск.: Kwidzyn) і цалкам замяніла выселенае нямецкае насельніцтва палякамі, у асноўным перасяленцамі з Гродна. Руіны, прыбраныя ў Марыенвердэры, адправіліся ў якасці будаўнічага матэрыялу на аднаўленне Варшавы.

У пачатку 1960 пачаўся працэс аднаўлення старага гораду.

У 1973 годзе пачалося будаўніцтва Квідзынскага цэлюлозна-папяровага завода.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі