Марына Аляксандраўна Арзамасава
Марына Арзамасава | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
Агульная інфармацыя | |||||
Поўнае імя | Марына Аляксандраўна Арзамасава | ||||
Дата і месца нараджэння |
17 снежня 1987[1] (33 гады) |
||||
Грамадзянства |
![]() |
||||
Клуб | СК УС РБ | ||||
IAAF | 262061 | ||||
Асабістыя рэкорды | |||||
Міжнародныя медалі |
|||||
|
|||||
Марына Аляксандраўна Арзамасава (нар. 17 снежня 1987, Мінск, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Еўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Калі Марыне было 11 гадоў маці загінула, і яна пераехала жыць у Калінінград да матуліных сяброў — сям'і трэнераў — Аляксандра і Надзеі Гадзіятавых. Пасля заканчэння 10 класа пераехала назад у Мінск, каб скончыць школу. Затым закончыла юрыдычны факультэт БДУ.
На Чэмпіянаце свету 2011 — 21-я, Чэмпіянаце свету 2012 — 8-я, Чэмпіянаце Еўропы 2012 — 4-я. Стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў (2014). Чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў (2015).
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі бег 800 метраў[3].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м 1.59,10[4].
Замужам, мае дачку. Лейтэнант ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.[5]
Зноскі
- ↑ Marina Arzamasova // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
- ↑ http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/ — Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=134147
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марына Аляксандраўна Арзамасава
- Марына Арзамасава — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Профіль на сайце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Выпускнікі БДУ
- Лёгкаатлеты Беларусі
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь