Марына Міхайлаўна Казлоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Казлоўская
Марына Міхайлаўна Казлоўская.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 ліпеня 1982(1982-07-13) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчыца
Мова твораў беларуская

Марына Міхайлаўна Казлоўская (нар. 1982, Мінск) — літаратуразнавец, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Ліцэй БДУ (1999), БДУ (2004) і аспірантуру пры ім (2007). Кандыдат філалагічных навук. Зараз працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі БДУ.

Дэбютавала ў якасці перакладчыцы са зборнікам перакладаў паэзіі Тадэвуша Ружэвіча «Без» (2012, выд. З. Коласа). Яе пераклад был намінаваны на прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2012) і часопіса «ПрайдзіСвет» у катэгорыі «Паэзія» (2013)

Перакладае паэзію Збігнева Херберта, Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Бараньчака, Віславы Шымборскай. У 2008 годзе ў анталогіі «Галасы з-за небакраю»[1] апублікаваны яе пераклады 29-га і 117-га санетаў У. Шэкспіра. 20 сакавіка 2015 года ў Тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Антона Паўлавіча Чэхава «Чайка»[ru] ў яе перакладзе.[2]

Таксама пераклала п’есы «Каханне як мілітарызм» (2016) і «Ураджай» (2019) для Тэатра імя Янкі Купалы.

У лістападзе 2015 года ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў дэтэктыў «Доля Праўды» Зыгмунта Мілашэўскага[ru] ў перакладзе Марыны Казлоўскай. Акрамя таго, была адным з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Знахар» Тадэвуша Далэнга-Мастовіча (2016), кнігі «На розныя галасы» (анталогія сучасная польскай драматургіі) (2019), «Пасланне Пана Когіта: выбраныя вершы і п’есы» і «Варвар у садзе: выбраная эсэістыка» Збігнева Герберта (абедзве 2020).

Рэдактар перакладаў на беларускую мову кнігі Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і Пінжакі. Дапаможнік па творчым бізнесе» (2017), Ігната Карповіча «Сонька» (2018), Міхаіла Вешыма «Англійскі сусед» (2019) і «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага (2018—2019).

Удзельнічала ў праекце «Рэзідэнцыя маладога літаратара» у лістападзе 2016: «Я не ўпершыню патрапіла ў Вільню, але ўпершыню прысутнічала ў ёй настолькі доўга, каб, нікуды не спяшаючыся, пасмакаваць горад, дзе нараджалася літаратура, якую я вельмі люблю.

Здавалася б, дарослая цётка, хутка 35! Але я абсалютна па-дзіцячы захоплена штодня адкрывала для сябе беларускую Вільню, п’ючы каву ў доме, куды на працу хадзіў Янка Купала і жыў Францішак Аляхновіч, трапляючы ў дворык, дзе рабілася „Наша ніва“ ці выкладаў Максім Гарэцкі. Горад, які ўсё гэта памятае».

(са старонкі Беларускага Пэн-цэнтра)

Зноскі

  1. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыюс 2008. — 896 с. 1000 ас.
  2. http://kupalauski.by/teatr/news/seagull-rehearsals-started/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медыярэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

  • (https://youtu.be/hJpQQ57dzjg на YouTube) — інтэрв’ю М. М. Казлоўскайдля праекта «БДУ ў тварах» (2019) — на платформе «Ютуб»
  • https://youtu.be/UON6DbwotS8 на YouTube) — інтэрв’ю М. М. Казлоўскай для канала Ліцэя БДУ «Торт» (2020)
  • (https://youtu.be/iUpe__gx4YY на YouTube) — запіс дыскусіі «Што застанецца ад беларускага літаратурнага канона?» (Г. Севярынец, А. Бахарэвіч, А. Бязлепкіна-Чарнякевіч) з фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», мадэратарка М. М. Казлоўская (2020)