Марыэта Амараўна Чудакова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыэта Амараўна Чудакова
руск.: Мариэтта Омаровна Чудакова
Імя пры нараджэнні руск.: Мариэтта Омаровна Хан-Магомедова
Род дзейнасці літаратурная крытык, пісьменніца, гісторык літаратуры, літаратуразнаўца, выкладчыца ўніверсітэта, літаратар
Дата нараджэння 2 студзеня 1937(1937-01-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Аляксандр Чудакоў
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыэта Амараўна Чудакова (руск.: Мариэ́тта Ома́ровна Чудако́ва; дзявочае прозвішча — Хан-Магамедава; 2 студзеня 1937, Масква — 21 лістапада 2021, Масква) — савецкі і расійскі літаратуразнавец, гісторык літаратуры, тэкстолаг. Доктар філалагічных навук, пісьменнік і мемуарыст, грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыэта Чудакова — чацвёртае дзіця ў сям’і. Бацька — інжынер Амар Курбанавіч Хан-Магамедаў, табасаранец, выпускнік Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Маці — Клаўдзія Васілеўна Махава, ураджэнка вёскі Вішанкі Суздальскага павета, педагог дашкольнай адукацыі, напісала кнігу «Проста шчасце», дзе апісваецца гісторыя выхавання сваіх родных дзяцей. Браты Чудаковай — Джан-Булат (1925—1983), Селім; сёстры — Бэла і Іна. Селім Хан-Магамедаў (1928—2011) пасля стаў вядомым архітэктарам і гісторыкам архітэктуры; Іна Мішына — дырэктарам Маскоўскага музея Булгакава ў «Нядобрай кватэры» з 2007 па 2012 год.

Чудакова скончыла маскоўскую школу № 367, затым, у 1959 годзе, — філалагічны факультэт МДУ. Пачала публікавацца ў 1958 годзе. У 1959—1961 гадах у адной з маскоўскіх школ выкладала рускую мову і літаратуру. У 1964 годзе, пасля заканчэння аспірантуры, абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па тэме «Творчасць Эфендзі Капіева».

З 1965—1984 гадах працавала ў аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя Леніна. Лаўрэат Прэміі маскоўскага камсамола (1969). З 1970 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1980 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара філалагічных навук па тэме «Друкаваная кніга і рукапіс: узаемадзеянне ў працэсе стварэння і функцыянавання (На матэрыяле мастацкай прозы і навукі аб літаратуры 1920—1930-х гадоў)».

З 1985 г. пачала выкладаць у Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, дзе працавала на кафедры найноўшай рускай літаратуры. З 1988 года ў якасці візіт-прафесара выкладала ў некаторых амерыканскіх і еўрапейскіх універсітэтах. З 1991 года — член Еўрапейскай Акадэміі.

Памерла 21 лістапада 2021 года на 85-м годзе жыцця. Прычынай смерці стала каранавірусная інфекцыя. Пахавана ў Маскве на Вастракоўскіх могілках побач с мужам.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У гады рэформаў М. С. Гарбачова пачала актыўна крытыкаваць савецкі лад. У жніўні 1993 года ў ліку групы 36 літаратараў падпісала зварот з патрабаваннем правесці датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савета. 15 верасня Б. М. Ельцын запрасіў аўтараў ліста на дачу. Пасля сустрэчы Чудакова пісала: «Патрэбен прарыў!.. Сіла не супярэчыць дэмакратыі — ёй супярэчыць толькі гвалт…».

У кастрычніку 1993 года ў падтрымку разгону Вярхоўнага Савета Чудакова падпісала «Ліст 42-х».

У 1994—2000 гадах працавала ў складзе Прэзідэнцкай рады (кансультатыўнага органа пры прэзідэнце РФ), а таксама была чальцом Камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце РФ. У 2006 годзе арганізавала грамадскую арганізацыю «ВІНТ», якая аб’ядноўвае ветэранаў «гарачых кропак» і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У гэты ж час здзейсніла некалькі паездак па Расіі з культурна-асветніцкімі і грамадскімі мэтамі — чытала лекцыі, дастаўляла ў бібліятэкі некаторых гарадоў свежыя кнігі і інш.

У красавіку 2010 года падпісала зварот расійскай апазіцыі «Пуцін павінен сысці».

Падпісала ўсе адкрытыя лісты, якія пісаліся ў Расіі ў падтрымку Украіны. У прыватнасці, у сакавіку 2014 года падпісала ліст «Мы з Вамі!» Кінасаюза ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдана.

Зноскі

  1. Мариэтта Чудакова // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Chudakova_Marietta