Марыя Іванаўна Ісаёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Іванаўна Ісаёнак
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1949(1949-10-25) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэт, нацюрморт і пейзаж
Вучоба

Марыя Іванаўна Ісаёнак (25 кастрычніка 1949, вёска Кісялі, Гарадоцкі раён) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1969). Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М. Ісаёнак — адна з прыкметных з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем і па-майстэрску перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме.

Карціны М. Ісаёнак на працягу 2002—2004 гг. дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Італіі. Выстаўкі мастачкі арганізоўваліся таксама ў Літве (Вільнюс, 2003), у Мінску — у Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў іншых гарадах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]