Перайсці да зместу

Мары (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мары
ІАТА: MYPІКАА: UTAM
Інфармацыя
Краіна
Вышыня НУМ 220 м
Сайт maryairport.gov.tm

Аэрапорт Мары (туркм.: Mary halkara aeroporty) — міжнародны аэрапорт горада Мары, Туркменістан. Для абслугоўвання авіяпасажыраў у аэрапорце пабудаваны новы тэрмінал прапускной здольнасцю 300 чалавек у гадзіну, адпаведны міжнародным стандартам. Размешчаны за 6 км на паўночны ўсход ад цэнтра Мары.

Аэравакзальны комплекс

[правіць | правіць зыходнік]

Новы будынак быў адкрыты 4 сакавіка 2009 года. Двухпавярховае збудаванне агульнай плошчай каля 3,5 тыс. м² узвяла турэцкая будаўнічая кампанія «Эфор». Цана склала 5 млн долараў. Прапускная здольнасць — 300 пасажыраў у гадзіну[1]. У зале аэравакзала маецца ўсё неабходнае для стварэння камфартабельных умоў чакання вылету: паслугі паштовай і міжгародняй сувязі, пункт абмену валюты, камеры захоўвання багажу, даведачныя бюро, кафетэрыі, касы Turkmenistan Airlines.

У Мары былі пабудаваны дзве ўзлётна-пасадачныя палосы. Першая паласа УПП (18L/36R) мае працягласць 2800 метраў і шырыню 45 метраў, другая паласа (18R/36L) — даўжынёй 3800 метраў і шырынёй 45 метраў.

Гавань прымае Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-28, Ан-30, Ан-32, Ан-72, Ан-74, Іл-76, Ту-134, Ту-154, Як-40, Як-42, Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321, Boeing 737, Boeing 757, Boeing 767, Boeing 777 і іншыя тыпы ПС класам ніжэй, верталёты ўсіх тыпаў.

Рэгулярныя рэйсы

[правіць | правіць зыходнік]
Авіякампанія Код
ІАТА
Код
ІКАО
Краіны Горад Аэрапорт Код
ІАТА
Код
ІКАО
Заўвагі
Туркменскія авіялініі T5 TUA Сцяг Туркменістана Туркменістан Ашхабад Аэрапорт імя Сапармурата Туркменбашы ASB UTAA
Туркменскія авіялініі T5 TUA Сцяг Туркменістана Туркменістан Дашагуз Дашагуз TAZ UTAT
Туркменскія авіялініі T5 TUA Сцяг Туркменістана Туркменістан Туркменабад Туркменабад CRZ UTAV
Туркменскія авіялініі T5 TUA Сцяг Туркменістана Туркменістан Туркменбашы Туркменбашы KRW UTAK
Туркменскія авіялініі T5 TUA Сцяг Туркменістана Туркменістан Балканабат Балканабат BAL UT1H

Зноскі