Мары (горад)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
| ||||||||||
Мары (туркм.: Mary) — горад на поўдні Туркменістана, цэнтр Марыйскага велаята. Чацвёрты па велічыні горад Туркменістана. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Туранскай нізіны на тэрыторыі Мургабскага аазіса ў дэльце ракі Мургаб, якая бярэ свой пачатак у гарах Афганістана. З поўдня горад абгінае Каракумскі канал. Буйны чыгуначны вузел, важны вузел аўтадарог.
Насельніцтва — 126 141 чалавек (2010).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мары (горад)