Махамат Хасан Булмае
Махамат Хасан Булмае | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Прыналежнасць | Аб’яднанне сіл за дэмакратыю і развіццё → Фронт перамен і згоды ў Чадзе →Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі |
Бітвы/войны |
Другая грамадзянская вайна ў Чадзе, Паўстанне ў Паўночным Чадзе |
Махамат Хасан Булмае (фр.: Mahamat Hassan Boulmaye; нар. 20 чэрвеня 1972, Нджамена, Чад[1]) — лідар чадскай узброенай групоўкі «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі»[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1991 па 1996 год вучыўся ў ліцэі Фелікса Эбуэ ў Нджамене, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Затым паступіў на факультэт моў і сацыяльных навук Універсітэта Бліды ў Алжыры, дзе ў 2001 годзе атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці выкладанне французскай мовы як замежнай. Пасля прадоўжыў вучобу ва Універсітэце Франсуа-Рабле ў Туры. У 2005 годзе атрымаў дыплом DEA па сучаснай і параўнальнай літаратуры. Булмае абараніў дысертацыю, але пасля кінуў вучобу, каб удзельнічаць ва ўзброенай барацьбе.
Спачатку ён далучыўся да Аб’яднання сіл за дэмакратыю і развіццё, дзе быў на пасадах генеральнага скарбніка і камісара сувязі[1]. У 2009 годзе часова пакінуў паўстанцкую дзейнасць. У 2016 годзе далучыўся да «Фронту перамен і згоды ў Чадзе». Пазней стварыў уласную групоўку «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі»[1].
4 кастрычніка 2017 г. Бумае быў арыштаваны ў Агадэсе ў Нігеры[3]. Разам з ім затрымалі яшчэ двух чалавек, у тым ліку яго прэс-сакратара Ахмата Якуба Адама. Абвінавачаныя дзеючай уладай у тэрарызме Булмае і яго паплечнікі былі экстрадаваны ў Чад ў маі 2018 года і ўтрымліваліся ў турме Кара Тора[4].
6 чэрвеня 2019 Махамат Хасан Булмае і Ахмат Якуб Адам Апеляцыйным судом Нджамены прызнаны вінаватымі ва ўдзеле ў паўстанцкім руху і прысуджаны да пажыццёвага зняволення[5].
Зноскі
- ↑ а б в Le Tchad n'appartient à personne" Mahamat Hassane Boulmaye lance un appel depuis la frontière libyenne (interview makaila.fr)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 20 красавіка 2021.
- ↑ Le Tchad protégé par la diplomatie d’Idriss Déby Архівавана 17 красавіка 2019.
- ↑ Le Niger s’apprête à extrader le rebelle tchadien Mahamat Hassan Boulmaye
- ↑ Trois opposants tchadiens extradés par le Niger vers le Tchad? Ndjamena nie - Bamada.net
- ↑ Tchad: prison à vie pour deux responsables du groupe rebelle CCMSR - RFI