Нджамена
Горад
| ||||||||||||||||||||
Нджаме́на (фр.: Ndjamena, араб. إنجامينا; да 1973 года — Форт-Ламі (фр.: Fort-Lamy)) — горад у Чадзе, сталіца краіны, на правым беразе ракі Шары, каля ўпадзеняя ў яе ракі Лагонэ, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Шары-Багірмі. Насельніцтва — 700 000 (2006). Вузел аўтадарог. Рачны порт. Міжнародны аэрапорт. Гандлёвы, эканамічны і культурны цэнтр краіны. Прамысловасць: харчовая (мясахаладабойня, вытворчасць алею, мукі, піва), абутковая, тэкстыльная, будматэрыялаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснава ў 1900 годзе французамі пад назвай Форт-Ламі як ваенны апорны пункт (ад імя кіраўніка экспедыцыі маёра А. Ф. Ж. Ламі). Да 1958 года адміністрацыйны цэнтр французскай калоніі Чад. У 1958-60 гадах сталіца аўтаноміі ў складзе французскай Супольнасці, з 1960 года — сталіца незалежнай Рэспублікі Чад. У 1973 годзе перайменавана ў Нджамену.
Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт Нджамены, Нацыянальны музей.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).