Паўстанне ў Паўночным Чадзе
Паўстанне ў Паўночным Чадзе | |||
---|---|---|---|
Дата | з 2016 | ||
Месца | Чад | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Паўстанне ў Паўночным Чадзе — узброеныя выступленні ў паўночных рэгіёнах Чада.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе Фронт перамен і згоды ў Чадзе (ФПЗЧ) і Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі (СВКВР) пачалі паўстанне супраць урада Чада. Са сваіх тылавых баз у Паўднёвай Лівіі паўстанцы здейснялі рэйды на Паўночны Чад, імкнучыся зрынуць урад прэзідэнта Ідрыса Дэбі, які знаходзіўся ва ўладзе з моманту дзяржаўнага перавароту ў снежні 1990 года.
У ліпені 2017 года СВКВР пачаў наступленне на Куры Бугудзі, імкнучыся захапіць кантроль над рэгіёнам і яго прыбытковымі руднікамі. Напад паспяхова адбіты ўрадавымі войскамі. У жніўні паўстанцы распачалі другую атаку, факт якой урад Чада адмаўляў[2]. 11 жніўня 2018 года СВКВР здзейсніў яшчэ адну атаку ў Куры Бугудзі[3].
11 красавіка 2021 года ў Чадзе адбыліся прэзідэнцкія выбары. У той жа дзень ФПЗЧ разгарнуў буйное наступленне. Дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, які адбыў пяць тэрмінаў запар, балатаваўся шосты раз[4]. Папярэднія вынікі, апублікаваныя 19 красавіка, паказалі, што Дэбі перамог у прэзідэнцкай гонцы, набраўшы 79% галасоў. Аднак сам прэзідэнт загінуў 20 красавіка падчас баявых дзеянняў. Пасля ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, а затым у краіне пройдуць новыя выбары[5].
У жніўні ўлады прапанавалі баевікам апазіцыі мірныя перамовы, і тыя пагадзіліся[6]. Аднак да сакавіка 2022 года прадстаўнікі бакоў не дасягнулі значных вынікаў[7]. У жніўні адбыліся сутыкненні ў раёне Вуры[8]. У маі 2023 года канфлікт зноў абвастрыўся. Баі фіксаваліся не толькі на поўначы, але і на поўдзені, на мяжы з ЦАР[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Abdulkareem Haruna (9 August 2022). "Chadian Military Gov't Signs Peace Deal Without Major Rebel Group". HumAngle. Праверана 17 August 2022.
- ↑ Fighters from new rebel group attack Chad soldiers at Libya border (англ.) . Yahoo News (24 жніўня 2018). Праверана 20 красавіка 2021.
- ↑ Des « mercenaires étrangers » en Libye, une stratégie à risque
- ↑ Takadji, Edouard; Larson, Krista (18 April 2021). "Chad army claims it has stopped rebel drive toward capital". Washington Post. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2021. Праверана 19 April 2021.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ Chad's President Idriss Déby dies 'in clashes with rebels' . BBC News. Праверана 20 April 2021.
- ↑ "Chad Rebel Group FACT Says It's Willing to Join National Dialogue". VOA. 28 August 2021. Праверана 27 December 2021.
- ↑ Lujain Jo. Chad's junta and rebel groups open peace talks in Qatar . AP (13 сакавіка 2022). Праверана 1 April 2022.
- ↑ "Chad Rebels Say Killed 10 Soldiers, Government Denies Claim". VOA. 27 August 2022. Праверана 3 November 2022.
- ↑ Enrica Picco (10 August 2023). "The Fallout in Chad from the Fighting in Darfur". Crisis Group. Праверана 5 February 2024.