Махамед Канатэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Махамед Канатэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 снежня 1997(1997-12-12)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Côte d'Ivoire.svg Кот-д’Івуар
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Хімкі
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2015 Кот-д’Івуар Дэнгеле
2016 Расія Урал (Екацярынбург) 4 (0)
2017 Латвія Бабітэ 1 (1)
2017 Казахстан Кайрат-Акадэмія 12 (3)
2018 Беларусь Гомель 12 (2)
2018 — 2019 Арменія Пюнік (Ерэван) 15 (6)
2019 Расія Тамбоў 2 (0)
2019 — Расія Хімкі 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2019.


Махамед Канатэ (фр.: Mohamed Konaté; нар. 12 снежня 1997) — івуарыйскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Хімкі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Дэнгеле», у 2016 годзе трэніраваўся разам з малдаўскім «Саксанам», прымаючы ўдзел у таварыскіх матчах. У жніўні 2016 года быў заяўлены за расійскі «Урал». Аднак, у восеньскай частцы сезону правеў толькі 4 матчы ў Прэм’ер-лізе і адзін у Кубку Расіі, дзе адзначыўся голам. У лютым 2017 года пакінуў «Урал». Пазней далучыўся да латвійскага «Бабітэ», за які згуляў у адзіным матчы і забіў гол, а ўлетку 2017 года каманда была выключана з чэмпіянату Латвіі. У ліпені 2017 года разам з суайчыннікам Седрыкам Гагуа перайшоў у «Кайрат», стаў выступаць за моладзевую каманду «Кайрат-Акадэмія» ў Першай лізе.

У лістападзе 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», і пасля некалькіх збораў у лютым 2018 года падпісаў кантракт[2]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2018 года перайшоў у армянскі клуб «Пюнік»[3].

У ліпені 2019 года далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі «Тамбова», аднак правёў за яго толькі два матчы і ўжо ў верасні таго ж года перайшоў у «Хімкі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Арменія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]