Махмуд Алісултанавіч Эсамбаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махмуд Алісултанавіч Эсамбаеў
Партрэт
Род дзейнасці:

акцёр, артыст балета, харэограф

Дата нараджэння:

15 ліпеня 1924(1924-07-15)[1]

Месца нараджэння:

Starye Atagi[d], Q24208627?, Грозненскі раён[d], Расія[1]

Дата смерці:

7 студзеня 2000(2000-01-07) (75 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Расія

Месца пахавання:

Danilov Cemetery[d]

Узнагароды і прэміі:
Сайт:

esambaev.ru

Commons-logo.svg Махмуд Алісултанавіч Эсамбаеў на Вікісховішчы

Махмуд Эсамбаеў (15 ліпеня 1924 — 7 студзеня 2000) — чачэнскі артыст балета, эстрадны танцоўшчык, харэограф, акцёр. Народны артыст СССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Махмуд Эсамбаеў нарадзіўся 15 ліпеня 1924 года ў вёсцы Старыя Атагі (цяпер Грозненскі раён Чачэнскай рэспублікі). Выхадзец з тэйпа Ішхой. Махмуд Эсамбаеў танцаваў з ранняга дзяцінства. У 7 гадоў ён ужо танцаваў на вяселлях, куды яго браў з сабой бацька.

У 1939—1941 гадах вучыўся ў Грозненскім харэаграфічным вучылішчы. У 15 гадоў пачаў танчыць у Чачэна-Інгушскім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у 19 гадоў — у Пяцігорскім тэатры музычнай камедыі. Танцаваў у франтавой канцэртнай брыгадзе на перадавой, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, у ваенных шпіталях.

У 1944—1956 гадах Махмуд быў салістам Кіргізскага тэатра оперы і балета ў горадзе Фрунзэ (сям'я была высланая ў Сярэднюю Азію, як і іншыя чачэнцы), дзе ён выконваў галоўныя партыі ў балетах «Лебядзінае возера», «Бахчысарайскі фантан» інш.

У 1950-я гады Махмуд Эсамбаеў пакінуў акадэмічную сцэну і звярнуўся да народнага танцу. З 1957 года — саліст філармоніі Чачэна-Інгушскай АССР. У 1959 годзе Эсамбаев выступіў са сваёй праграмай у Маскве, затым у складзе трупы «Зоркі савецкага балета» наведаў з гастролямі Францыю, Паўднёвую Амерыку, дзе меў грандыёзны поспех.

  1. 1,0 1,1 Эсамбаев Махмуд Алисултанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.