Мацунак напояў
Выгляд
Мацу́нак — паказнік аб’ёмнай дзелі бязводнага этылавага спірту ў алкагольным напоі, які зазвычай перадаецца ў аб’ёмных адсотках (скарочана % аб.), то бок адносінах аб’ёму растворанага бязводнага спірту да памножанага на 100 % аб’ёму ўсяго напою.
Метады вымярэння мацунку
[правіць | правіць зыходнік]У нашы дні мацунак вымяраюць з дапамогай спіртометраў. Аднак да іх вынаходства мацунак, прыкладам, тэкілы вызначалі наступным чынам: падчас закаркоўвання на дно бутэлькі з напоем клалі вусеня, а калі бутэльку адкрывалі, цэласць вусеня казала пра дастатковы мацунак напою[1].
Мацунак найболей пашыраных напояў
[правіць | правіць зыходнік]- Квас — 0,3—2,2 % аб.
- Піва — 3—6 % аб., часам да 12 % аб. (моцнае)
- Брага — 3—8 % аб. для піўных напояў, 7—16 % аб. для вінных
- Сакэ — 16—18 % аб.
- Віно — 9—20 % аб.
- Партвейн — 17—22 % аб.
- Гарэлка — 36—60 % аб. (мацунак рускай гарэлкі звычайна 40 % аб.)
- Мескаль — 38—43 % аб.
- Тэкіла — 40 % аб. і больш
- Каньяк — 40—42 % аб.
- Віскі — 40—50 % аб., некаторыя гатункі да 60 % аб.
- Самагонка — 40—90 % аб., у залежнасці ад колькасці перагонак
- Абсент — 60—85 % аб. (але звычайны мацунак абсенту роўны 70 % аб.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гісторыя смаку. Міфы тэкілы і мескалю (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2007.