Перайсці да зместу

Каньяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каньяк
Каньяк у фужэры-цюльпане
Каньяк у фужэры-цюльпане
Краіна паходжання
Мацунак 40 % (V/V)
Сайт cognac.fr (фр.)
cognac.fr/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каньяк (фр.: cognac) — моцны алкагольны напой (40-60 аб’ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для каньяку смак і колер.

Сваю назву напой каньяк атрымаў ад горада Каньяк, рэгіёна Пуату — Шарант, дэпартамента Шаранта, Францыя, з якім яго звязвае гістарычнае мінулае стварэння. Сама назва «каньяк», геаграфічныя мяжы вытворчасці і тэхналогія вытворчасці строга вызначаныя, рэгламентаваныя і замацаваныя шматлікімі заканадаўчымі актамі. Каньяк з’яўляецца спрадвечна французскім прадуктам.