Мацьё Нгуджола Чуі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацьё Нгуджола Чуі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1970(1970-10-08) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць ФНІ, ПССІ, УС ДРК
Род войскаў паўстанцкае апалчэнне
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Другая кангалезская вайна, Ітурыйскі канфлікт

Мацьё Нгуджола Чуі (фр.: Mathieu Ngudjolo Chui; нар. 8 кастрычніка 1970[1]) — палкоўнік Узброеных сіл ДР Конга, былы баявік груповак «Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў» і «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын беднага фермера[2]. Нарадзіўся ў горадзе Бунія, правінцыя Ітуры. Паходзіць з народа ленду[1].

Служыў капралам у арміі Заіра (папярэдняя назва ДР Конга)[2]. Падчас Першай кангалезскай вайны дэзерціраваў. Пазней працаваў медбратам Чырвонага Крыжа[2][3]. У апошні год Другой кангалезскай вайны далучыўся да антыўрадавых сіл[2][3]. У перыяд са жніўня 2002 года па жнівень 2006 года займаў кіруючыя пасады ў шэрагу ітурыйскіх паўстанцкіх груповак[4]. У рэшце рэшт Нгуджола падпісаў мірнае пагадненне з кангалезскім урадам. У рамках прымярэння ён стаў палкоўнікам узброеных сіл[4].

23 кастрычніка 2003 года затрыманы па абвінавачванню ў забойстве іншага паўстанца, але неўзабаве быў апраўданы і вызвалены[4].

6 лютага 2008 года ўлады затрымалі Нгуджолу па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перадаўшы былога баевіка Міжнароднаму крымінальнаму суду[5]. Адным з галоўных эпізодаў у справе быў напад на вёску Багаро ў правінцыі Ітуры 24 лютага 2003 года. Нгуджола былі таксама прад’яўленыя абвінавачванні ў вярбоўцы і выкарыстанні дзяцей-салдат, у рабаваннях, сексуальным гвалце над захопленымі жанчынамі і дзяўчынкамі, утрыманні палонніц у нечалавечых умовах[6].

У снежні 2012 года апраўданы, так як бок абвінавачвання не прадставіў важкіх доказаў датычнасці былога паўстанца да злачынстваў[7][8].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Семаке Лемі. Мае 2 дзяцей[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в International Criminal Court (6 July 2007). Warrant of arrest for Mathieu Ngudjolo Chui. Архівавана з першакрыніцы 25 June 2008. (208 KB). Retrieved 7 February 2008.
  2. а б в г Tristan McConnell (15 February 2008)."A Congo warlord – arrested for crimes against humanity – explains himself". The Christian Science Monitor. Retrieved 10 March 2008.
  3. а б Agence France-Presse (7 February 2008). Mathieu Ngudjolo: From nurse to Ituri warlord. Retrieved 10 March 2008.
  4. а б в International Criminal Court (7 February 2008). Combined Factsheet: Situation in the Democratic Republic of the Congo: Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo Chui(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2023. Праверана 22 студзеня 2024. (352 KB). Retrieved 7 February 2008.
  5. International Criminal Court (7 February 2008). Third detainee for the International Criminal Court: Mathieu Ngudjolo Chui Архівавана 23 чэрвеня 2007 года.. Retrieved 7 February 2008.
  6. Г.М. Сидорова Вооруженные конфликты в районе Великих африканских озер и преступления против человечности // Вестник Московского государственного лингвистического университета. Общественные науки. — 2016. — С. 118—129.
  7. DR Congo: Mathieu Ngudjolo Chui acquitted of war crimes by ICC. BBC News Online (18 снежня 2012). Праверана 20 December 2012.
  8. Gaskins, Richard, рэд. (2022). The Trial of Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo. The Congo Trials in the International Criminal Court (2 ed.). Cambridge University Press. pp. 291–374. doi:10.1017/9781009208772.009. ISBN 978-1-009-20877-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]