Мая Уладзіміраўна Крысталінская
| Мая Крысталінская | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 24 лютага 1932 |
| Месца нараджэння | Масква, РСФСР |
| Дата смерці | 19 чэрвеня 1985 (53 гады) |
| Месца смерці | Масква, СССР |
| Месца пахавання | |
| Краіна |
|
| Муж | Аркадзь Арканаў[d][1] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | |
| Пеўчы голас | мецца-сапрана |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | эстрада |
| Узнагароды |
|
Мая Крысталінская (руск.: Майя Владимировна Кристалинская; 24 лютага 1932, Масква — 19 чэрвеня 1985) — савецкая эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спявала ў хоры Цэнтральнага дома дзяцей чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам Ісаака Дунаеўскага. Скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут, працавала на заводзе інжынерам-эканамістам, удзельнічала ў завадской самадзейнасці. У 1957 годзе стала лаўрэатам VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, на якім выступала з самадзейным ансамблем «Першыя крокі» пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага. У 1959—1960 гадах працавала салісткай у джаз-аркестры Алега Лундстрэма. З 1961 года — салістка Масканцэрта. У апошнія гады жыцця спявачка перакладала з нямецкай мовы кнігу Марлен Дытрых «Разважанні». Кніга выйшла ў СССР ужо пасля смерці Маі Крысталінскай.
Мая Крысталінская пахаваная ў Маскве на Данскіх могілках.
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Мецца-сапрана
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Музыканты паводле алфавіта
- Артысты Масканцэрта
- Пахаваныя на Новых Данскіх могілках
- Памерлі ад лімфагранулематозу