Спадчына (права)
Спа́дчына[1] — набыццё маёмасці, якая засталася пасля смерці іншай асобы (спадчынадаўца). Маёмасць, якую атрымлiваюць у спадчыну, называюць спадчыннай маёмасцю, спадчыннай масай, спадчынай. Спадчына памерлага пераходзіць да спадчыннікаў у парадку ўніверсальнага правапераемства, гэта значыць у нязменным выглядзе як адзінае цэлае і ў адзін і той жа момант.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Мацярызна[правіць | правіць зыходнік]
Мацярызна — у вялікалітоўскім праве і пазней ва ўжытку ўсходнеславянскіх народаў — маёмасць, якая перайшла ў спадчыну па маці. У яго ўваходзіла і тая маёмасць, якую прынесла жанчына, выходзячы замуж. Мужчына не меў права ёю карыстацца без дазволу жанчыны[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Енциклопедія українознавства для школярів і студентів. Донецьк: Сталкер, 2000. — 496 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маслыка Г. А. Спадчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 93—94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).