Маўрыцый Прозар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрыцый Прозар
Дата нараджэння 15 верасня 1801(1801-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1886[1]
Месца смерці
Бацька Ігнацы Каятан Прозар
Маці Анеля з Аскеркаў[d]
Жонка Ганна з Хлапіцкіх[d]
Дзеці Эдвард Прозар[d]
Альма-матар
Род войскаў Кавалерыя
Званне Маёр
Часць 13-ы ўланскі полк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні Залаты крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маўрыцый Прозар (15 верасня 1801, Рамні — 1886) — польскі і літоўскі ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам Ігнацыя Каятана і Анэлі з Аскеркаў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце.

У сакавіку 1831 г. узначаліў паўстанне ў Ковенскім павеце. На чале свайго атрада вёў шмат сутыкненняў з расійскімі войскамі (у тым ліку паспяхова абараняўся ў Кейданах). У ліпені ён далучыўся да 13-га ўланскага палка корпуса генерала Генрыка Дэмбіньскага і разам з ім адступіў у Польшчу. Ад паўстанцкага сейма атрымаў грамату аб заслугах перад бацькаўшчынай. 31 жніўня 1831 года атрымаў залаты крыж ордэна Virtuti Militari. У 1832 г. прыехаў у Францыю. Быў перакананым прыхільнікам князя Адама Ежы Чартарыйскага. Стаў членам Трэцямайскага манархічнага таварыства.

Апублікаваў дзённік паўстання ў Ковенскім павеце.

Быў жанаты з Ганнай, народжанай Хлапіцкіх, ад якой меў трох сыноў: Эдварда, Маўрыцыя і Люцыяна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Robert Bielecki, Maurycy Prozor, w: Polski Słownik Biograficzny, 1984—1985, t. XXVIII, s. 540—541.
  • Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.

Зноскі

  1. Maurycy Prozor

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]