Генрык Дэмбінскі
Генрык Дэмбінскі | |
---|---|
![]() | |
![]() Нячуя | |
Нараджэнне |
16 студзеня 1791[1][2][…] |
Смерць |
13 ліпеня 1864 (73 гады)
|
Месца пахавання | |
Род | Дэмбінскія[d] |
Бацька | Ігнацы Дэмбінскі[d] |
Маці | Марыяна з Машынскіх[d] |
Аўтограф |
![]() |
Прыналежнасць | Польшча |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
![]() |
Генрык Дэмбінскі (польск.: Henryk Dembiński; 16 студзеня 1791 — 13 чэрвеня 1864) — польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў і паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Дэмбінскіх.
Польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, 29 красавіка 1831 года генерал брыгады. У пачатку чэрвеня ў складзе польскіх войскаў яго атрад уступіў на тэрыторыю Вiленскай губерні. Пасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 года на чале асобнага фарміравання з 4 тыс. чалавек здзейсніў адыход праз Гродзенскую губерню. За вайсковую мужнасць удзельнікі гэтай кампаніі атрымалі ад сейма дыплом «Добра паслужыўшых Айчыне». З 7 жніўня 1831 года губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 года з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.

У эміграцыі пачаткова ў Дрэздэне, дзе апісаў падзеі літоўскай кампаніі. З восені 1832 года ў Парыжы, падтрымліваў палітыку Адама Чартарыйскага. У 1834 годзе ўступіў у егіпецкую армію. З 1849 года ў венгерскай арміі. Пазней вярнуўся ў Францыю, памёр у Парыжы, пахаваны на Манмарансі.
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Dembiński, Heinrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 3. — S. 230.
- ↑ Henryk Dembiński h. Nieczuja // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дэмбінскі Генрык // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генрык Дэмбінскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1791 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1864 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмарансі
- Асобы
- Памерлі 13 чэрвеня
- Дэмбінскія
- Удзельнікі вайны 1812 года
- Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Імігравалі ў Францыю з Польшчы
- Генералы Польшчы
- Удзельнікі Венгерскай вайны
- Военачальнікі Асманскай імперыі