Мбанза-Конга
| Горад | |||
| Мбанза-Конга | |||
|---|---|---|---|
| парт.: M'banza-Kongo | |||
| Горад у 1711 г. | |||
|
|||
| 6°16′04″ пд. ш. 14°14′53″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1390 | ||
| Ранейшыя назвы | Сан-Сальвадор | ||
| Горад з | 1470 | ||
| Вышыня цэнтра | 408 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Нацыянальны склад | баконга | ||
| Канфесійны склад | каталікі | ||
| Афіцыйная мова | партугальская мова | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Мба́нза-Ко́нга (парт.: M'banza-Kongo), з 1570 г. да 1975 г. вядомы як Сан-Сальвадор (парт.: São Salvador) — горад на поўначы Анголы, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заірэ. Насельніцтва (2008 г.) — 83 400 чал.
У 1390—1914 гг. з’яўляўся сталіцай Каралеўства Конга. У 2017 г. быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуецца, што Мбанза-Конга быў заснаваны ў канцы XIV ст. разам з дзяржавай Каралеўства Конга. У партугальскіх крыніцах узгадваецца як галоўны цэнтр дзяржавы з 1470 г. Партугальскія вандроўнікі паведамлялі, што яго памеры былі параўнальны з горадам Эвара. У выніку войн горад двойчы пакідаўся насельнікамі. У 1705 г. яго ўзнаўленне адбылося дзякуючы прыхільнікам хрысціянскай антаніянскай ерасі, якія абвясцілі адраджэнне Конга.
У 1914 г. быў уключаны ў склад партугальскіх валоданняў у Афрыцы. У 1975 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Ангола.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся рэшткі кафедральнага касцёла 1549 г., мемарыял маці караля Афонсу I, што, згодна паданням, была пахавана жыўцом, джаланкува — дрэва, пад якім адбываліся каралеўскія судовыя паседжанні.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]8 ліпеня 2017 г. старая частка Мбанза-Конга была ўключана спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія (15 снежня 2022)[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1511 рус. • англ. • фр. |