Меланезійскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Меланезі́йскія мовы — назва часткі аўстранезійскіх моў, распаўсюджаных у Меланезіі. Іх галоўнымі носьбітамі з'яўляюцца меланезійскія народы. Меланезійская моўная група вылучаецца не па генетычнаму, а этна-тэрытарыяльнаму прынцыпу. Усяго налічваюць каля 250 - 300 меланезійскіх моў.

Па граматычнай структуры і часткова лексічна блізкія да палінезійскіх моў, але адрозніваюцца ад іх большай архаічнасцю, вялікай колькасцю граматычных форм, суфіксаў і прэфіксаў, падзелам імён на класы, наяўнасцю поўных і скарочаных займеннікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы Австралии и Океании / Под ред. С. А. Токорева, С. П. Толстова. - М.: АН СССР, 1956. С. 382 - 392