Прыстаўка (мова)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Прэфікс)
Прыстаўка, прэфікс — службовая марфема, што ўжываецца перад коранем і надае слову новае лексічнае ці граматычнае значэнне. Часцей надае новае лексічнае значэнне.
Прэфіксы заўсёды матэрыяльна выражаныя марфемы, у адрозненне ад суфіксаў, канчаткаў і ад інтэрфіксаў.
Асаблівасці прэфіксаў
[правіць | правіць зыходнік]- Не маюць строгага замацавання за той ці іншай часцінай мовы (прэфікс пад-: падгрупа (назоўнік), падземны (прыметнік), паддаць (дзеяслоў)).
- Заўсёды далучаюцца толькі да цэлага слова, а не да асновы.
- Не змяняюць прыналежнасці вытворнага слова да часціны мовы. У сучаснай беларускай мове існуе толькі 2 словы, у якіх прэфікс пераводзіць назоўнік у прыслоўе: накрыж, навек. Калі прыстаўка ўжываецца ў спалучэнні з суфіксам, то яна далучаецца толькі да асновы слова. У такім выпадку можа пераводзіць слова ў іншую часціну мовы.
Віды прэфіксаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле функцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэрывацыйныя (словаўтваральныя).
- Рэляцыйныя (словазменныя) — толькі прыстаўка най- у найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў.
- Сінкрэтычныя (служаць для ўтварэння закончанага трывання дзеясловаў).
Паводле паходжання
[правіць | правіць зыходнік]- Спрадвечнабеларускія (крыніцай служаць службовыя часціны мовы (прыназоўнікі, часціцы), самастойныя часціны мовы, прыстаўкі).
- Запазычаныя (з грэчаскай мовы (а-, анты-, гіпер-), з лацінскай мовы (інтэр-), з французскай мовы (дэ-, дэз-)).
Паводле фанемнага складу
[правіць | правіць зыходнік]- Монафанемныя (складаюцца з адной фанемы),
- Поліфанемныя (складаюцца з 2 і болей фанемаў).
Паводле фанемнай структуры
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пачатковага гуку:
- прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку)
- непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).
Паводле канцавога гуку:
- закрытыя (заканчваюцца на зычны гук)
- адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).
Паводле спалучальнасці (валентнасці)
[правіць | правіць зыходнік]- Мультывалентныя (рэгулярныя) — сустракаюцца ў вялікай колькасці слоў, утвараюць вялікую колькасць вытворных.
- Унівалентныя (нерэгулярныя) — маюць абмежаваную спалучальнасць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.