Займеннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Займеннік — часціна мовы, якая паказвае на прадметы і якасці, не называючы іх. Канкрэтнае значэнне мае толькі ў звязнай мове, дзе выступае як марфалагічны сінонім да назоўніка, прыметніка ці лічэбніка. Паводле суадносін з іншымі часцінамі мовы займеннікі падзяляюць на назоўнікавыя, прыметнікавыя і лічэбнікавыя; паводле значэння — асабовыя (я, мы, ты, вы), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, наш, твой), пытальна-адносныя (хто, што, каторы), указальныя (гэты, той, такі), азначальныя (сам, увесь, кожны, іншы), адмоўныя (ніхто, нішто), няпэўныя (нехта, некаторы, нейкі). У сказе выконваюць ролю дзейніка, выказніка і дадатковых членаў сказа, наячасцей дапаўнення і азначэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]