Перайсці да зместу

Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч

Ліс
Ліс
старшыня Мінскага галоўнага суда[d]

Нараджэнне 1775
Смерць 1842
Род Ваньковічы
Бацька Аляксандр Ваньковіч[d]
Маці Соф’я з Грыгаровічаў[d]
Жонка Схаластыка з Гарэцкіх[d]
Дзеці Валянцін Ваньковіч, Станіслава з Ваньковічаў[d] і Караль Ваньковіч[d]

Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, буйны землеўласнік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Бацька вядомага жывапісца Валенція Ваньковіча.

Паходжанне і сям’я

[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Аляксандра Янавіча Ваньковіча, чашніка менскага, і Сафіі са шляхецкага роду Грэгаровічаў.

У шлюбе са Схаластыкай са шляхецкага роду Гарэцкіх меў чатырох дзяцей:

  • Аляксандр Мельхіёравіч Ваньковіч.
  • Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч (1800—1842), жывапісец. Жонка: Анэля Растоцкая.
  • Караль Мельхіёравіч Ваньковіч (хр. 15.10.1805—1854), уласнік маёнтка Калюжыцы. жонка: Разалія Ваньковіч.
  • Станіслава Мельхіёраўна Ваньковіч. Муж: Гарноўскі.

Службовая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня Ігуменскага павятовага земскага суда (1799—1802), старшыня галоўнага суда 2‑га Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1805—1808).

Валодаў маёнткам Малая Сляпянка ў Мінскім павеце і маёнткам Калюжыцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

  • 56/43. Мельхіёр // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.