Малая Сляпянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Малая Сляпянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Малая Сляпянка на карце Беларусі ±
Малая Сляпянка (Беларусь)
Малая Сляпянка
Малая Сляпянка (Мінская вобласць)
Малая Сляпянка

Мала́я Сляпя́нка — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі валоданне Ваньковічаў. Пасля Мельхіёра Ваньковіча (17751842) валоданне перайшло Валенцію. У Малой Сляпянцы Валенцій меў сядзібу з майстэрняй, дзе плённа працаваў. Пасля смерці Валенція маёнтак Малая Сляпянка перайшоў яго сыну Яну Эдварду. За ўдзел Яна Эдварда ў паўстанні 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны расійскімі ўладамі на карысць дзяржавы, Ян Эдвард іміграваў.

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 45 двароў, 249 жыхароў. Побач аднайменны маёнтак (53 жыхары). З 1934 года ў Прыгарадным сельсавеце, Менскі раён, цэнтр саўгаса імя Аляксандра Чарвякова1937 года саўгас «Малая Сляпянка»). У 1959 годзе ўвайшла ў межы горада Мінска, Партызанскі раён[1].

Сядзіба месцілася ў раёне сучаснай Гарадской бальніцы № 6, вёска — у раёне шматпавярховай забудовы вуліц Мендзялеева і Уральскай, паліклініка № 14 і гімназія № 5. Былая вясковая забудова атрымала назвы Першы і Другі завулак Мендзялеева, але неўзабаве была знесеная[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска прапанавала назву «Малая Сляпянка» для праектуемай станцыі чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2016 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Сляпянка, што можа выклікаць блытаніну з мікрараёнам Вялікая Сляпянка[3].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]