Перайсці да зместу

Меліса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Меліса

Меліса лекавая (Melissa officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melissa Tourn. ex L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32564
NCBI  39170
EOL  71171
GRIN  g:7434
IPNI  21015

Мелі́са[1][2] (Melissa) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі галінастымі сцёбламі чатырохграннай формы вышынёй 45—125[3] см. Лісце яйкападобнай формы, простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага, жаўтаватага, ружовага колеру, сабраныя ў кальчаковыя суквецці ў пазухах лісця. Плодарэшак.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Растуць у Афрыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Найбольш распаўсюджаным відам з'яўляецца Меліса лекавая (Melissa officinalis).

Род налічвае 4[4] віды.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Напісанне Меліса, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 272.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  4. Melissa (англ.) // The Plant List