Перайсці да зместу

Метлюжок цыбульны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метлюжок цыбульны

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa bulbosa L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41116
NCBI  202404
EOL  1114601
GRIN  t:28920
IPNI  87279-3
TPL  kew-435458

Метлюжок цыбульны[1] (Poa bulbosa) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-50 см, якая ўтварае друзлую дзярновіну. Сцёблы гладкія, тонкія.

Лісце вузкае, ніткападобнае, шаравата-зялёнае, у 5-10 разоў карацей похвы. Похвы пры аснаванніпарасткаў пашыраныя, патоўшчаныя, якія ўтвараюць цыбульнападобныя патаўшчэнні[2][3].

Анемафіл. Суквецце — густая сціснутая мяцёлка яйкападобнай формы. Каласкі вівіпарныя, даўжынёй 3,5—7 мм, з 4-12 кветкамі. Каласковыя лускі шырока яйкападобныя, тонка завостраныя; ніжнія лускі па кілю і жылках апушаныя. Калус з невялікім пучком звілістых валасінак. Цвіце з красавіка па чэрвень[2][3].

Лік храмасом 2n = 28, 42[2].

Экалогія і распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў стэпах, паўстэпах, на пясках, прырэчных галечніках, камяністых і шчабністых схілах[3].

Насяляе ў Сярэдняй Азіі, Кітаі, Паўднёвай і Сярэдняй Еўропе[2].

У Расіі сустракаецца ў Сібіры, у Паволжы, на Каўказе і Паўднёвым Урале.

Жывародная форма віду вядомая як Poa bulbosa var. vivipara (= Poa bulbosa subsp. vivipara)[2].

Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[4]

Інфравідавыя рангі

[правіць | правіць зыходнік]

Ахоўны статус

[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Чырвоныя кнігі Новасібірскай вобласці і Рэспублікі Татарстан. Адзначаны на тэрыторыі шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[5].

Зноскі

  1. ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 Мятлик луковичный(недаступная спасылка). Агроэкологический атлас России и сопредельных стран. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
  3. 1 2 3 Олонова М.В. Флора Сибири. — Т. 2. — С. 170.
  4. ↑ гл. картку таксона на TPL
  5. ↑ Мятлик луковичный. ООПТ России.
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Poa bulbosa