Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 7—25[1] см у дыяметры, пляската-пукатая ў маладых грыбоў, потым глыбока-лейкападобная, з загнутым уніз краем, сухая, апушаная, белая або жаўцеючая. Мякаць шчыльная і тоўстая, жаўцее на зломе. Млечны сок белы, едкі, горкі, без асаблівага паху. Пласцінкі сыходныя, белаватыя, потым вохрыста-жаўтаватыя, спачатку частыя, потым больш рэдкія. Ножка 1—7[1] см у даўжыню і 2—4[1] см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, белаватая або з жаўтаватым адценнем. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.
↑Лесная энциклопедия: В 2-х т.(руск.)/Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др..— М.: Сов. энциклопедия, 1986.— Т.2. Лимонник—Ящерицы.— С.369.— 631с.— 100 900 экз.
Скрипица, подмолочник//Лесная энциклопедия: В 2-х т.(руск.)/Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др..— М.: Сов. энциклопедия, 1986.— Т.2. Лимонник—Ящерицы.— С.369.— 631с.— 100 900 экз.