Млынок (прыток Прысёлы)
Выгляд
| Млынок | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 15 км |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 52°12′58″ пн. ш. 24°50′18″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Прысёла |
| • Каардынаты | 52°14′11″ пн. ш. 24°40′09″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходні Буг |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
Млыно́к — рака ў Драгічынскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Прысёла.
Даўжыня 15 км[1]. Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Антопаль Драгічынскага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Падзяменне Кобрынскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Раней рака пачыналася з балота Мыслін на ўсход ад вёскі Грушава і ўпадала ў канал Мухавец. З правядзеннем меліярацыі рэчышча ў нізоўі адведзена ў раку Прысёла, а ў вярхоўі падоўжана да дарогі Антопаль — Заніўе. У сярэднім цячэнні да вёскі Грушава называецца канал Прысёла, ніжэй — Скідны канал.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.