Падзяменне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Падзяменне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Аўтамабільны код
1
Падзяменне на карце Беларусі ±
Падзяменне (Беларусь)
Падзяменне
Падзяменне (Брэсцкая вобласць)
Падзяменне

Падзяме́нне[1] (трансліт.: Padziamiennie, руск.: Подземенье) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.

ПАДЗЯМЕННЕ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 26 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Іванава. 41 гаспадарка, 51 жыхар (2005). Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне Падзімнае ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.

У 1563 г. Падзімная (Падзяменне) – сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак.

У 1597 г. сяло той жа эканоміі; 8 валок зямлі сяла былі нададзены мяшчанам г. Гарадзец.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1848 г. Падзяменне – маёнтак (раней уладанне Гарадзецкага касцёла), у склад якога ўваходзілі: фальварак з жылымі і гасп. пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы прытрымліваліся праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).

У 1886 г. вёска ў Іласкай вол., 74 двары, 681 жыхар, заезны двор.

У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін, 1222 дзес. зямлі (1890). За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.

У 1905 г. вёска налічвала 835 жыхароў, у 1911 г. – 742 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 48 дамоў, 204 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах.

У 1940 г. ў вёсцы 609 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну 28.11.1942 г. ням. акупантамі расстраляны 30 мірных жыхароў вёскі (пахаваны на могілках, у 1985 устаноўлены абеліск).

У 1949 г. 71 гаспадарка аб'ядналася ў калгас імя М.Ю.Лермантава (старшыня А.М.Нічык).

Паводле перапісу 1959 г. Падзяменне налічвала 245 жыхароў, у 1970 г. – 303 жыхары.

У 1999 г. 52 гаспадаркі, 78 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).

У 2009 год[2]: 36 жыхароў;

У 2016 год[3]: 19 гаспадарак, 24 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падзымэ́нне
  2. Брестская область // Итоги переписи населения 2009 года.
  3. Городецкий сельсовет на сайте Кобринского райисполкома.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]