Мова Фэст
Выгляд
| Мова Фэст | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Гады правядзення | 2020 |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Заснавальнікі | «Арт Сядзіба» |
| Мова песень | беларуская |
| Тэматыка | Міжнародны дзень роднай мовы |
| Склад удзельнікаў |
Volski |
| http://movafest.by/ | |
«Мо́ва Фэст» — беларускі фестываль, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 года ў мінскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1] Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповяд пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнесу і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, з’яваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове, прэзентацыя разнапланавасці і разнастайнасці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».
Зноскі
- ↑ Mova fest(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
- ↑ Гезгало, Сергей (22.02.2020 / 21:04). «Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО(руск.). Наша Ніва. Праверана 2020-06-14.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- movafest.by — афіцыйны сайт «Мова Фэст»
- Афіцыйная старонка «Мова Фэст» у сацыяльнай сетцы «VK»
- Запрашэнне на «Мова Фэст» Архівавана 27 верасня 2021. на symbal.by